Archive for August, 2005

5tv.com.ua

Wednesday, August 31st, 2005

Пасьля прагляду ток-шоў на ўкраінскім 5-м канале адчуваю страшную зайздрасьць, добрую “белую” зайздрасьць і радасьць за ўкраінцаў. Відавочна, яны зрабілі вялізны крок наперад па распадзе СССР што да ўкраінізацыі й мацаваньня сваёй дзяржаўнасьці.
У студыю прыходзіць міністар абароны Ўкраіны, размаўляе па-ўкраінску, расказвае пра ўкраінскія інтарэсы і абарону ад расейцаў, не баіцца ў жывым эфіры прымаць і […]

Biarezina

Wednesday, August 31st, 2005

Трасянка на нашых шыльдах

(фотаздымак зроблены 17 ліпеня 2005)
Бедную назву мястэчка і ракі перакручвалі і так, і гэтак. Паводле клясычнага правапісу, горад і рака называюцца Бярэзіна. Паводле савецкай правапіснай традыцыі, калі не памыляюся, горад называецца Беразіно, а рака — Беразіна. Таксама ўжываецца назва мястэчка — Бярэзань (але я ня ўпэўнены, ці гэты варыянт недзе афіцыйна […]

Бацькі і Скайп

Wednesday, August 31st, 2005

Нарэшце намовіў тату ўсталяваць Скайп і купіць мікрафон, і вось упершыню ў гісторыі сёньня апоўначы я выйшаў на галасавую сувязь з бацькамі праз тэхналёгію VoIP. Мама, якая трохі пералякаецца кампутараў (хоць і не прызнаецца), радасна апранула навушнікі зь мікрафонам, сьмяялася, “чацілася” з намі, нераўнуючы элітная hacker’ка.
ЗЫ. Колькі дзён таму выйшаў Google Talk, але я пакуль […]

Garfield && Robots

Tuesday, August 30th, 2005

За апошнія тры дні палядзеў два дзіцячыя фільмы. Мульцік “Робаты” зусім не ўразіў. Я чакаў большага, але-ж, трэба прызнаць, лядзелі мы пірацкую вэрсію на DVD з расейскім voice over, таму я падазраю, што некаторыя жарты і сьмешныя моманты былі страчаныя з-за неякаснага перакладу на русіш. А другі фільм — пра ката Гарфілда (Garfield) — стаў […]

Вітаю, сьвет (дубль 2)

Monday, August 29th, 2005

Гэта пачатак новай эры і ў тэхнічным, і ў канцэптуальна інфармацыйным пляне. Зара’ чытаю wordpress.org, спрабую разабрацца з дызайнам і магчымасьцямі, якія дае рухавік Word Press. А ў бэкґраўндзе тым часам ідзе апрацоўка канцэпцыі: што будзе напісана ў гэтым блоґу публічна, што будзе напісана толькі ў прываце, на якія тэмы я дазволю сабе пісаць адкрыта, […]