Вітаю, сьвет (дубль 2)
Гэта пачатак новай эры і ў тэхнічным, і ў канцэптуальна інфармацыйным пляне. Зара’ чытаю wordpress.org, спрабую разабрацца з дызайнам і магчымасьцямі, якія дае рухавік Word Press. А ў бэкґраўндзе тым часам ідзе апрацоўка канцэпцыі: што будзе напісана ў гэтым блоґу публічна, што будзе напісана толькі ў прываце, на якія тэмы я дазволю сабе пісаць адкрыта, а пра якія буду маўчаць.
Плянаваная палітыка камэнтаваньня: пісаць комэнты будзе дазволена толькі людзям, якія зарэґістраваныя на гэтым сэрвэры.
Тэмы, пра якія буду пісаць дакладна: беларуская мова, іншыя мовы (чэская, нямецкая), цікавыя здарэньні і выпадковыя думкі, мэта-запісы пра блоґінґ, сусьветныя навуковыя дасягненьні, навінкі тэхнікі і кампутараў, космас, астраномія, фізыка (на самым простым папулярным узроўні, навінкі і пад.).
Ёсьць тэма, пра якую сёньня яшчэ вельмі карціць пісаць, але пра якую я пісаць болей нічога ня буду. Ня буду ступаць у гаўно, і абвяргаць лухту і ману, вартую самога ґёбэльса… Таксама ёсьць тэмы палітычныя і гістарычныя, пра якія я буду спрабаваць амаль НЕ пісаць. Пра гісторыю ня буду пісаць, бо не валодаю прадметам. Пра палітыку пісаць ня буду, бо ў нашай грамадзка-палітычнай сытуацыі мы (я?) не гатовыя да культурных, здаровых і асэнсаваных палітычных дыскусіяў. Але ўсё-ж у выключных выпадках, калі я лічу патрэбным выказаць сваю грамадзкую пазыцыю як шараговага грамадзяніна і выбарніка, я захоўваю за сабой права зрэдчасу пісаць пра нашае палітычнае жыцьцё, выказваючы сваё прыватнае меркаваньне.
І апошняе: галоўнае ў любым блогу ня “хто”, а “што”, то бок якасны кантэнт. Чытачу павінна быць цікавей чытаць дзёньнік, чымсьці задумляцца пра тое, якая-ж “знакамітасьць”, герой або антыгерой хаваецца пад невядомым нікам.

August 31st, 2005 at 12:57 pm
http://www.livejournal.com/users/ausvald/252472.html
August 31st, 2005 at 1:48 pm
Чамусьці гэтыя сындыкатныя каналы пакуль пустыя (магчыма, LJ робіць fetching даволі рэдка?). З фарматам праблемаў, я мяркую, быць не павінна - гэта-ж звычайны RSS2.0 ад WordPress.
ЗЫ. Ты першы юзэр, і ты напісаў першы камэнтар. :)
August 31st, 2005 at 1:52 pm
Для камэнтаваньня ў англамоўнай частцы http://www.br23.net/en патрэбная асобная рэгістрацыя, бо я ўсталяваў дзьве асобныя копіі WP-рухавіка. Можна было-б у прынцыпе зрабіць і ў адной базе, але я палічыў, што дзьве асобныя будуць больш зручныя (акрамя гэтага выпадку - што людзям, якія хочуць камэнтаваць і па-ангельску, і па-беларуску трэ будзе рэгістравацца двойчы).
August 31st, 2005 at 2:54 pm
Усё працуе. Дарэчы, ў цябе паролі як захоўваюцца?
August 31st, 2005 at 2:57 pm
А я англамоўныя RSS на-т не зафрэндзіў :) Я й так стужку не пасьпіваю чытаць - надта тлустая.
August 31st, 2005 at 3:00 pm
А ты чаму не дасі ў ЖЖ апошнім запісам спасылку на http://www.br23.net? У цябе ж багата сяброў, што чыталі б RSS-ы.
August 31st, 2005 at 3:19 pm
1) Паролі захоўваюцца ў mySQL базе дадзеных Wordpress у encypted выглядзе. Так што я іх пабачыць не змагу, нават калі-б захацеў. (Зрэшты, я пакуль яшчэ зусім не разабраўся з WP - унутранае начыньне пакуль не ўяўляю).
2) Але англамоўная будзе моцна адрозьнівацца. Я стаміўся ад самаперакладаў.
3) Напэўна, нейкую абвестку зраблю. Трэба падумаць.
August 31st, 2005 at 7:23 pm
прыемна бачыць цябе на гэтым сьвеце, шаноўны блоггер br23.
з.ы. чамусьці не атрымліваецца зарэгістравацца на ангельскамоўнай частцы - піша Error: Incorrect password, хаця пароль я купірую…
September 1st, 2005 at 7:36 am
Pryvitańnie. Adrazu paskardžusia: rehistracyja adbyvajecca strašenna doŭha, bo parol vysyłaŭsia niekalki hadzinaŭ. Peŭna, heta vina gmaila. Tym nia mienš, “davajcie siabravać blogami”. :)
September 1st, 2005 at 12:08 pm
Uzo dauno dadau tvoj boo.pl blog u svoj RSS-cytac, a zaraz pastaviu link i u “blogroll”. ;)
September 1st, 2005 at 12:10 pm
Stolik, дык пароль можа быць які заўгодна. Гэта дзьве цалкам розныя інсталяцыі Wordpress, як на двух розных сайтах.
ЗЫ. Але, здаецца, урэшце ты зарэгістраваўся, бо тваё імя зьявілася ў сьпісе карыстальнікаў.
September 1st, 2005 at 12:49 pm
Дзядзька, я ведаў, што ты вернешся. Удачы!
September 1st, 2005 at 5:59 pm
Хм… Zedlik, маю нясьціплую просьбу — перачытаць апошні абзац запісу. ;))
September 1st, 2005 at 9:02 pm
я прачытаў к моманту рэгістрацыі, што гэта розныя ўсталёўкі.
спачатку на /en рэгістраваўся: пароль прыходзіў, але залагініцца не атрымлівалась. потым на /be паспрабаваў - атрымалась. сёньня й на ангельскай запрацавала (аднак з іншым трохі нікам і мэйлам таму shtolik’a можна выдаліць)
з.ы. а тут нельга неяк зрабіць… ня ведаю, як гэта дакладна называецца… дрэвападобную структуру? каб адказ на нейкі камент быў каля яго, а не напрыканцы ўсіх адказаў - карацей як ў lj?%)
September 1st, 2005 at 9:10 pm
Здаецца, няма. На ўсіх сайтах, дзе ўсталяваны гэты рухавічок, я бачыў толькі такую сыстэму комэнтаў (”адзін - шэры, другі - белы” :)), без магчымасьці дрэвападобнай структуры.
Гістарычна, прычыны гэтага можна зразумець. Wordpress’ам звычайна карыстаецца адзін чалавек, які піша свой дзёньнік, а комэнты - гэта другаснае. У тым жа Livejournal камунікацыя, дыскусіі, комэнты часам важнейшыя за самі допісы. Фрэнд-сьпісы, камэнтаваньне - гэта цесная сацыяльная сетка. А калі ёсьць патрэба сацыяльная, то лягічна вынікае, што з тэхнічнага боку пад такі асяродак ствараецца зручная сыстэма для дыскусій (дрэва, заскрыньваньне, комэнты фрэндоў і нефрэндоў і г.д.)
September 2nd, 2005 at 5:47 am
Ок, будзем атрымліваць асалоду ад кантэнту. Не крыўдуй дужа. :)
September 3rd, 2005 at 2:06 am
Адказ Hondurazian (заскрынены): Дзякуй за прывітаньне. Тут ёсьць толькі сайт br23.net і яго Administrator. ;)
September 3rd, 2005 at 12:20 pm
Здароўкі! Вось мы і пабачылі “прывіда” :) .
Вось гэты сайцік http://www.bielarus.net/ таксама на WordPress і мае, я так разумею, беларускі пераклад для яго ;)
September 4th, 2005 at 4:36 pm
Прывіт :)
September 4th, 2005 at 4:37 pm
Калі нешта цікавіць па wordpress, то можаш паспрабаваць запытаць у мяне :)
September 4th, 2005 at 10:09 pm
OK, сам напрасіўся. :) Пытаньне першае. Пачаткоўскае вельмі пытаньне: як робіцца аналяг lj-cut?
September 5th, 2005 at 7:06 pm
WordPress руліць. Але патрабуе шмат часу на прыладкоўваньне пад сайт.
Жадаю посьпехаў у новым амплуа =)
September 7th, 2005 at 5:24 am
Трошкі інакш. Ёсьць тэг , якім адразаецца тая частка, якая будзе бачна толькі ў поўнай вэрсіі артыкулу.
September 10th, 2005 at 2:37 am
Ага, –more– гэта я тады амаль адразу знайшоў. А вось можа нехта падкажа, як рабіць лякальны бэкап у нейкай форме (скажам, як XML-файлы на livejournal.com). Ці ёсьць хуткі спосаб рабіць сабе лякальны бэкап усіх запісаў на выпадак крэша/атакі/закрыцьця вэб-сэрвэра?
September 10th, 2005 at 5:06 am
Database back-up plug-ins:
Wordpress + Google = Killer Combo
WordPress Database Backup
- іх наогул шмат, можна яшчэ пашукаць.
September 10th, 2005 at 1:55 pm
Ага, дзякуй. Значыць, як асобны плагін… Я проста падумаў, можа ўнутранымі сродкамі ёсьць лёгкі спосаб пабачыць і захавць усе таблічкі.