Garfield && Robots
За апошнія тры дні палядзеў два дзіцячыя фільмы. Мульцік “Робаты” зусім не ўразіў. Я чакаў большага, але-ж, трэба прызнаць, лядзелі мы пірацкую вэрсію на DVD з расейскім voice over, таму я падазраю, што некаторыя жарты і сьмешныя моманты былі страчаныя з-за неякаснага перакладу на русіш. А другі фільм — пра ката Гарфілда (Garfield) — стаў выдатным сродкам для падняцьця настроя. Гэта якасна зроблены, сымпатычны і лёгкі фільм пра ката, які вельмі падобны да аднаго рудога разумніка, які належыць майму лепшаму сябру. Вось так шматгадовы герой газэтных коміксаў цяпер стаў і кіназоркай. Асабліва цікавая частка — дадатак-бонус на DVD, у якім праграмэры, прадусары, аніматары падрабязна расказваюць свае прафэсійныя сакрэты пра тое, як яны “ўпісвалі” электроннага віртуальнага Гарфілда ў відэарад фільму.

August 31st, 2005 at 7:25 pm
калі не глядзеў яшчэ - раю “мадагаскар”, ён мне больш чым гэтыя два спадабаўся
September 1st, 2005 at 3:02 am
Добра. :) Але я, прызнаюся, пра такі мульцік нават і ня чуў.
September 1st, 2005 at 10:32 am
у Менску ўжо ў кінатэатрах тыдзень ідзе… напэўна й у вас павінен быць ужо
вось, што экслер піша
http://www.exler.ru/films/06-06-2005.htm
наконт дубляжу на рускую - згодзен зь ім - добра зрабілі… хаця на ангельскай, зразумела, лепш павінна быць