Бацькі і Скайп
Нарэшце намовіў тату ўсталяваць Скайп і купіць мікрафон, і вось упершыню ў гісторыі сёньня апоўначы я выйшаў на галасавую сувязь з бацькамі праз тэхналёгію VoIP. Мама, якая трохі пералякаецца кампутараў (хоць і не прызнаецца), радасна апранула навушнікі зь мікрафонам, сьмяялася, “чацілася” з намі, нераўнуючы элітная hacker’ка.
ЗЫ. Колькі дзён таму выйшаў Google Talk, але я пакуль так і не пачуў воклічаў захапленьня з гэтай нагоды (у адрозьненьні ад папярэдніх гуглоўскіх навінак накшталт GMail, Google Maps, Google Earth, якія выклікалі хвалю пахвалы і захапленьня ва ўсім інтэрнэце). Усё адно варта будзе паспрабаваць, ці Google Talk зможа даць лепшую якасьць сувязі ў нашых спэцыфічных умовах (павольны дайлап на адным канцы).

September 1st, 2005 at 6:26 pm
гугль менш патрабавальны да каналу сувязі.
September 1st, 2005 at 10:01 pm
Googletalk mianie nia ŭraziŭ taksama.