5tv.com.ua

Пасьля прагляду ток-шоў на ўкраінскім 5-м канале адчуваю страшную зайздрасьць, добрую “белую” зайздрасьць і радасьць за ўкраінцаў. Відавочна, яны зрабілі вялізны крок наперад па распадзе СССР што да ўкраінізацыі й мацаваньня сваёй дзяржаўнасьці.

У студыю прыходзіць міністар абароны Ўкраіны, размаўляе па-ўкраінску, расказвае пра ўкраінскія інтарэсы і абарону ад расейцаў, не баіцца ў жывым эфіры прымаць і адказваць на пытаньні ад слухачоў, прычым любыя. Вось нехта датэлефанаваўся, па-расейску кажа пра тое, што Расея з Украінай “вечныя браты”, а цяперашнія ўкраінскія ўлады, маўляў, перапоўненыя духам “агрэсіі да Расеі”. Міністар спакойна выслухвае, адказвае…

Такі ўзровень свабоды прэсы, адкрытасьці, дэмакратычнасьці, самасьвядомасьці, самаідэнтыфікацыі, самапавагі, упэўненасьці ў сабе, разуменьня сваіх інтарэсаў беларусам можа толькі сьніцца.

Калі стартавыя ўмовы ў беларусаў і ўкраінцаў у 1990 годзе былі выглядалі амаль аднолькавымі (магчыма - так, а магчыма - не), то сёньня ўкраінцы далёка наперадзе.

Я, праўда, не магу быць упэўненым на ўсе 100%, што гэтае маё ўражаньне адпавядае рэчаіснасьці. Пятнаццаць хвілінак на “Пятым канале” ня могуць даць сапраўднага разуменьня сытуацыі ў агромністай 50-мільённай краіне. Дый, зрэшты, гэта адно толькі зрэз і вугал погляду, які паказвае сьвету “Пяты канал”. Аб’ектыўная рэальнасьць сучаснай Украіны можа быць зусім іншай.

ЗЫ. Дарэчы, пару дзён таму на “Пятым канале” зьявіўся рэпартаж пра стваральнікаў http://mult.3dway.org/ (ня ведаю, ці толькі на сайце, або яны паказалі нешта ў эфіры?):

За такі жарти над “бацькам Лукашенкам” його громадянам загрожує 4 роки ув’язнення. Ці мультики білоруська влада розцінила як образу честі Президента. Як наслідок - автор перебуває під підпискою про невиїзд. А помешкання двох працівників інтернет-сайту, на якому розміщено ролики, обшукали і вилучили речові докази. В адміністратора сайту Андрія Обозова забрали одинадцять компютерів, які він ремонтував. Тепер він не знає, що пояснювати власникам і як узагалі складеться його подальше життя.

One Response to “5tv.com.ua”

  1. Zołak Says:

    Racyja. Ukraincy pajšli daloka napierad, i heta nie subjektyŭnyja mierkavańni asobna ŭziatych ludziej.

Leave a Reply