Archive for September, 2005

Somik

Thursday, September 29th, 2005

Спэцыяльна для Ігара і Д.:

Сом даўжынёй 212 см і вагой 60 кг. Злавіў яго Эдуард Жукоўскі, зубны лекар зь Менску.

Hedgehog

Sunday, September 25th, 2005

Вось ужо два месяцы, з канца ліпеня, адчуваю нейкія фізычна-мэнтальна-псыхалягічныя складасьці, якія пачыналіся зь сэрыі некалькіх дробязяў “трыґераў”, а разьвіліся да страшэнных памераў. Здаецца, самая нізкі нізкі пункт на ґрафіку быў дасягнуты на мінулым тыдні, і цяпер я патрошкі і зь цяжкасьцю выпаўзаю назад з гэтага лякальнага мінмумуму. Спадзяюся, што ўсё будзе добра. Хацелася-б хутчэй […]

Vasil Bykau in Czech

Wednesday, September 21st, 2005

У верасьнёўскім нумары часопісу “Plav Revue” пабачыў сьвет чэскі пераклад апавяданьня Васіля Быкава “Сьцяна”. Гэты пераклад зроблены вядомым чэскім перакладчыкам Адамам Гаўліным і быў адзначаны ганаровай прэміяй 13-га конкурсу чэскіх перакладчыкаў імя Йіржы Левага:
Zed byla z kamene, zacouzená a velmi stará, jako celá tahle vezenská pevnost, kterou zdejší diktátor zdedil po svém predchudci – a […]

:-)

Tuesday, September 20th, 2005

23 гады таму, 19 верасьня 1982 году, калі мне было шэсьць гадкоў, і я ўжо тры тыдні хадзіў у “нулявую” падрыхтоўчую клясу, за акіянам у паўночнай Амэрыцы нарадзіўся ASCII-смайлік. Дакладней, два смайлікі.
Вось такі: :-). І ягоны брат-блізьнё: :-(.
Іхным бацькам стаў Скот Фалман (Scott Fahlman), супрацоўнік факультэту інфарматыкі ўнівэрсытэту Карнэгі-Мэлана, які запрапанаваў ужываць гэтыя знакі-эматыконы (emoticons) […]

mts.by

Sunday, September 18th, 2005

• bel.mts.by
Памятаеце пасьля таго, як “Вэлком” запусьціў беларускамоўную вэрсію сайту, і МТС закідалі лістамі тэбээмаўцы з патрабаваньнем зрабіць белмоўную вэрсію, МТС тады зрабіў нейкую “левую” няякасную беларускую вэрсію, якую потым трошкі паправілі й палепшылі? Цяпер-жа яны зрабілі цалкам новую функцыянальную беларускую вэрсію для кліентаў, у дадатак да той вэрсіі для карпаратыўных кліентаў (corp.bel.mts.by). Я трошачкі […]

Іх Мроя. Іх N.R.M.

Saturday, September 17th, 2005

ISBN 985-14-1115-9

Сёньня прачытаў кнігу Віктара Дзятліковіча “Іх Мроя. Іх N.R.M.”, якую мне падорыў А.К., калі яны з Л. кагадзе прыяжджалі ў госьці. (Дзякуй за цудоўны падарунак.)
Яшчэ раз віншую Віктара зь ягонай першай кнігай. Дужа спадзяюся, што не апошняя. Кніга мне надзвычай спадабалася, і прызнаюся нават, што яна значна пераўзышла мае чаканьні. Не спраўдзілася беларуская прымаўка […]

pravapis-2005

Wednesday, September 14th, 2005

Для тых, хто карыстаецца клясычным правапісам і паважае правілы/стандарты (або проста імі цікавіцца), прашу зьвярнуць увагу, што кнігу з новымі правіламі ў электронным выглядзе можна знайсьці:

на сайце pravapis.org
і на svaboda.org

LA Outage && Globalization

Tuesday, September 13th, 2005

У Лос-Анджэлесе больш як мільён людзей на некалькі гадзінаў засталіся без электрычнасьці, бо нейкі інжынэр-электрык памылкова вырубіў ня тую лінію (уявіце як пачуваліся тыя, хто захрас у ліфце)… Адзін з маіх вэб-сайтаў фізычна знаходзіцца на вэб-сэрвэры ў Каліфорніі, і менавіта ў Лос-Анджэлесе, пра што я амаль забыў. Як ня цяжка здагадацца, зараз ён ляжыць мёртвенькі […]

Cubeoban && Chess

Sunday, September 11th, 2005

Учора ўвечары гуляліся з жонкай у кубабан, гэта такая сымпатычненькая варыяцыя на тэму леґендарнай ніпонскай гульні сакабан (倉庫番), зробленая ў флэшы. На oos.moxiecode.com ёсьць яшчэ тузін флэш-гулек, але я гэтую ўпадабаў больш за астатнія (нават лепш за арыґінальны сакабан). Шкада, што я ўжо прайшоў усе 30 узроўняў (хочацца яшчэ, больш складаных). А яшчэ апошнім часам, […]

old blogs && paper books

Saturday, September 10th, 2005

Чытаю старыя “блоґі”, нашы і ня нашы, свае і не свае. Цытата з блоґу Ігната Дамейкі:
“Была восьмая гадзіна, калі мы выйшлі зь лясоў. Перада мной была даліна некалькі міляў ушыркі, па якой плыве рака Каўцін, названая гішпанцамі Імпэрыялем, крыху меншая за наш Нёман каля Коўна. Раўніна гэтая зялёная, нізкая, адкрытая, падобная на нашыя сенажаці па-над […]