Zapadnorussizm && Catherine II

У вольны час паціху чытаю кнігу Аляксандра Цьвікевіча, якая часова патрапіла да мяне амаль выпадковым чынам:

“Западно-руссизм”
Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в.

Гэта другое выданьне (Менск, 1993), якое друкуецца па выданьні 1929 году, з захаваньнем усіх моўных асаблівасьцяў арыґіналу (клясычнага правапісу вэрсіі 1929 году).

Адразу пасьля друкаваньня, у 1929 годзе, трохтысячны наклад быў амаль цалкам зьнішчаны бальшавікамі. Да сёньняшняга дня захаваліся адзікавыя асобнікі зь ліку тых, што пасьпеў узяць з сабой аўтар, старшыня ўраду БНР А.Цьвікевіч. Выданьне 1993 году мела наклад 5000 экзэмпляраў і зроблена паводле асобніка, які належаў У.Пічэту.

На маю думку, кнігу варта было-б выкласьці ў інтэрнэт цалкам. На жаль, мой сканэр удома не працуе (нешта здарылася з “дравамі” пад W2K), дый няма часу на такі аб’ёмісты кавалак працы. Але пару цытатаў з уступнай главы набяру рукамі, пра тое, з чаго гэта канкрэтна пачалося: 1770-ыя гады на ліцьвінскіх-беларускіх землях і імпэратарка Кацярына II (захоўваю арыґінальны правапіс):

“Самая Кацярына II нічога ня мела супроць гэтае гульні, бо ў пытаньні аб далучэньні Беларусі да Расійскае імпэрыі і ў пытаньні яе русыфікацыі мела даволі выразныя пляны. Ня гледзячы на офіцыяльныя загады аб захаваньні ўсіх асаблівасьцяй Беларусі пасьля падзелу Польшчы ў 1772 г., яна ў патаемных наказах сваім прадстаўніком тут выказвала ня раз жаданьне, каб між Беларусьсю і Расіяй “зьнікла грань “инородия” і каб гэтыя дрэўнія абшары рускія зрабіліся рускімі не адным толькі імем, але душою і сэрцам”. (с.5, крыніца цытаты “Чтение Моск.О-ва истории и древностей, 1866, кн. 1)

А вось што яна піша ў Нямеччыну, і якім тонам (!) Мэльхіёру Грыму (нямецкі літаратар і сябра Дзідро, прыяцель Кацярыны II. Ліст гэты апублікаваны на францускай мове ў Сборнике Русского Истор. О-ва т. XXIII)

“У перапісцы з Грымам яна заўсёды падкрэсьлівала, што далучэньнем Беларусі да Расіі яна не захапіла ніводнага кавалка польскае зямлі: “гэтага дурня Гэрцбэрга [Прускі дзяржаўніы міністар у 1795 годзе] варта пабіць”, пісала яна Грыму, “ён столькі-ж ведае гісторыю, як мой папуга. Ён сьмее казаць, што Расія ніколі ня мела права заўладаць Полацкам … тым горадам, які яшчэ Ўладзімерам I даны быў на ўдзел свайму старшаму сыну Ізяславу, старшыні родаў князёў полацкіх. Літву ён аддаў другому сыну свайму, Сьвятаславу, які ня меў патомства. У 1386 г. пяты сын Альгерда, Ягельлён, або Якаў, прыняўшы лацінскую веру і жаніўшыся на Ядвізе, каралеве польскай, зрабіўся каралём польскім. Ён і аб’яднаў Літву з Польшчай. Гэтага ня ведае дурні і непісьменны міністар. Гэты самаўпэўнены невук, тупы і цяжкі, як памэранскі бык, і ня думае нават, што ня толькі ў Полацку, але і ва ўсёй Літве ўсе справы ва ўсіх судох у XVII в. вяліся на рускай мове, што ў літоўскіх архівах усе акты напісаны рускімі літарамі на рускай мове, што гады азначаліся ад стварэньня сьвету па грэцкаму вылічэньню, што цэрквы іх былі звычайна будаваны алтаром на ўсход” (крыніца цытаты: Сборник Русского Истор. О-ва, т. XXIII, №238, стар.620)

І яшчэ адна, апошняя, цытата Кацярыны Вялікай:

“Разам з тым у сваіх адносінах да далучаных провінцый Кацярына II была заўсёды асьцярожнай. Так, напрыклад, у сакрэтнейшым наказе кн. Вяземскаму яна яшчэ ў 1764 годзе пісала аб заходніх провінцыях, што “парушаць прывілеі іх усе адразу вельмі няпрыстойна было-б, аднак называць іх чужаземнымі і абыходзіцца з імі на гэтай аснове ёсьць больш, чым памылка, а можна сказаць з пэўнасьцю, што глупства… Іхх трэба лягчэйшым спосабам прывесьці да таго, каб яны абруселі і перасталі глядзець як ваўкі ў лесе” (крыніца цытаты: Сборник Русского Истор. О-ва, т. XXIII, №247)

Пазьней, на загад Мікалая I было забаронена ўжываньне тэрмінаў “беларускі”, “Белая Русь”, “Беларусь”. Цытую:

18 ліпеня 1840 г. пры выпадку, калі яму трэба было падпісаць указ, у якім паміналіся губэрні Беларускія, Мікалай I, закрэсьліўшы назву “Беларускія”, загадаў перапісаць указ з найменьнем кожнай губэрні паасобку; пры гэтым падпісаў уласнай рукой рэзолюцыю: “правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая, как поименно губернии”. Цікава, аднак, што ў справаводзтве Сэнату назва “белорусские губернии” захавалася, ня гледзячы на загад Мікалая I і пазьнейшыя забароны.

Эмацыйнае ўражаньне ад кнігі: з аднаго боку — пэўнае абурэньне (маўляў, 250 гадоў ужо такое робіцца, і вось канкрэтныя доказы, з навуковай дакладнасьцю), з другога боку — амаль будысцкі спакой (бо сёньняшнія “разборкі” і бойкі ў пэрспэктыве выглядаюць, па-першае, цалкам лягічнымі, па-другое, суцэльнай драбязой у кантэксьце сотняў прамінулых гадоў). Але гэты будысцкі спакой нейкі сумны і пэсымістычны — у мяне складваецца перакананьне, што беларускія землі заўжды будуць такім незразумелым дзіўнаватым буфэрам, разьменнай картай, і лініяй разьдзелу паміж Захадам і эўразійскім расейскім Усходам. Іншымі словамі, мы заўсёды будзем аб’ектам тыпу “паміж”, а не аб’ектам, які зьяўляецца самадастатковым і цікавым сам па сабе.

12 Responses to “Zapadnorussizm && Catherine II”

  1. Zołak Says:

    Viadoma, z siakieraj na sonca kidacca sensu niama, ale frahmenty tekstu uražvajuć sapraŭdy. Antanian peŭna Tabie zaraz skaža, što jon daŭno heta čytaŭ ;)

    ва ўсёй Літве ўсе справы ва ўсіх судох у XVII в. вяліся на рускай мове, што ў літоўскіх архівах усе акты напісаны рускімі літарамі на рускай мове

    Voś čamu nam łacinka patrebnaja. Chaj jany zadaviacca svajoj ruskaj movaj i ruskimi litarami.

  2. Administrator Says:

    Zołak, a moza lahczej zabaranic rasiejcam uzyvac nazvu “ruski” jak synonim slova “rasiejski”? ::)))

    PS. Nakont Antaniana nie zrazumieu.

  3. Administrator Says:

    І дадаў яшчэ адну цытату зь першай главы:

    “18 ліпеня 1840 г. пры выпадку, калі яму трэба было падпісаць указ, у які паміналіся губэрні Беларускія, Мікалай I, закрэсьліўшы назву “Беларускія”, загадаў перапісаць указ з найменьнем кожнай губэрні паасобку; пры гэтым падпісаў уласнай рукой рэзолюцыю: “правила сего держаться и впредь, никогда иначе не прописывая, как поименно губернии”. Цікава, аднак, што ў справаводзтве Сэнату назва “белорусские губернии” захавалася, ня гледзячы на загад Мікалая I і пазьнейшыя забароны.”

  4. antanian Says:

    Antanian peŭna Tabie zaraz skaža, što jon daŭno heta čytaŭ ;)

    слухай, Золак, ты што зачэпаў шукаеш?

  5. Zołak Says:

    Ja??????
    Ja ich užo znajšoŭ. http://dzionnik.zolak.boo.pl/?p=177#comments
    Ty sapraŭdy dumaješ, što ludzi za svaje słovy ŭ žyćci nie adkazvajuć?

  6. antanian Says:

    Ty sapraŭdy dumaješ, što ludzi za svaje słovy ŭ žyćci nie adkazvajuć?

    ты нясеш адказнасьць? так? маладзец. толькі неяк ты ўмудраесься нівэляваць яе да ўзроўню палётаў кракадзілаў.

  7. antanian Says:

    “Daruj, ale niama tut takich dopisaŭ.”
    http://dzionnik.zolak.boo.pl/?p=177#comments

    моцна нагадывае стыль юрыка шаўцова. не знаодзіш?

  8. balachon Says:

    Вось думаю: кніга не састарэла. Ніхто ня здолеў напісаць на гэтую тэму лепш. Черепіца з Гародні замуціў халер’ю пра Каяловіча (год 1998), дзе яго суздром апраўдваў, а пра Цьвікевіча адно “гаў-гаў” пускаў, бо сам “западно-русс”. Я слыжыў зь яго студэнтам у войску. Той казаў, што Черепіца сапраўды на гэным “завёрнуты”.

  9. Жвір Says:

    Кніга ўжо даўно цалкам адсканаваная. Вось яшчэ б час знайсьці яе выкласьці…

  10. moncler coat jacket Says:

    moncler jackets women    moncler down jackets women      moncler jacket men

  11. abercrombie fitch Says:

    I like the great blog,and I like the fitch too.I hope you can come to my blog abercrombie and fitch store to have a look,you may find a lot of cheap and beautiful things in our online store.

  12. UGG Outlet Store Says:

    Our shop is where you are looking for, we offer high quality UGG Classic tall boots with the lowest price.

Leave a Reply