telegraf.by
У беларусаў зьявілася новая бясплатная пошта telegraf.by. Як яны і абяцалі на мінулым тыдні, яны зрабілі беларускамоўны інтэрфэйс, прычым даволі якасны (хоць і наркамаўкай):
Цікава, што гэта праект менскага прадстаўніцтва (swisshost.by) швайцарскай гостынгавай фірмы pchighway (pchighway.com) зь мястэчку Фрыбурґ і вэб-сэрвэрамі ў Бэрне на 9-гігабітным канале сеткі Sunrise.
Месца кожнаму карыстальніку даецца цэлых два ґіґабайты. Рэклямы на сайце пакуль няма. Узьнікае лягічнае пытаньне: ну і навошта ім гэты праект? Здаецца, пакуль гэта выгадна толькі БелаПАНаўцам, якія цягам дня ўстаўляюць лінкі на свае навіны з сайту naviny.by. Дык якая ў telegraf.by бізнэс-мадэль, зь якой мэтай створаны сайт? Дзеля рэклямы swisshost.by? Вельмі-вельмі дзіўны спосаб рэклямы. А для чаго тады? Думаю, плянуюць шырэй раскруціцца і пачаць прадаваць рэкляму (унутры імэйлаў і на сайце), ці ня так?
Яшчэ адно цікавае пытаньне — бясьпека інфармацыі ў нашай аўтакратычнай дзяржаве. Сэрвэры знаходзяцца ў слаўным градзе Бэрне, але-ж офіс swisshost.by месьціцца на вуліцы Пятруся Броўкі (Сещаястанофкатрысяброфкі). Дык калі КДБ запросіць у іх лоґі ці паролі, што будуць рабіць швайцарска-беларускія мэнэджэры зь Пятруся Броўкі?

September 7th, 2005 at 5:09 am
Мабыць у іх вельмі высакародныя мэты… мабыць яны проста жадаюць увесьці карыстальнікаў TUT.BY, дзе ўся пошта кантралюецца КДБ. А калі і да іх прыйдуць гэтыя злыя дзядзькі, яны падсунуць, “левыя” логі, “левыя” лісты :)
А, насамрэч, цікава: на халеру ім гэта?
September 7th, 2005 at 6:35 am
Dumaju, jany staviacca da stvareńnia takich “plazdarmaŭ” chutčej jak da investycyjaŭ na budučyniu. Pakul u Biełarusi niama volnaha rynku bolšaść narmalnych firmaŭ nia moža raźličvać na narmalny prybytak. Raźličvać jany mohuć albo na prybytak, jaki vynikaje z admysłovaha padychodu dziaržaŭnych strukturaŭ da ichniaj firmy i naiŭna vieryć, što ich praz hod-dva nie abdziaruć jak lipku (asablivaści biełaruskaj ekanamičnaj madeli), albo na toje, što ŭ krainie ŭsio nieŭzabavie źmienicca, i tady swisshost apiaredzić kankurencyju, jakaja tolki praz tyja hod-dva łamaniecca adkryvać biełaruski rynak. Ekanamičnaja ryzyka nievialikaja, a prybytak nia vyklučany. Urešcie, kraina ŭ centry Eŭropy, dyk čamu b nie zaryzykavać?
September 7th, 2005 at 4:10 pm
Jasce adna mahczymaja pryczyna: praviesci beta-testing svajoj pastovaj systemy, jakuju moza jany potym skarystajuc niedzie jasce (u Svajcaryji, abo na prodaz jak hatovy pradukt)?
September 7th, 2005 at 5:06 pm
прывітальны ліст на гэтую скрыню падпісаны “Адхвистрация Тэлеграфа”.
i’m just testing br23.net & telegraf.by :-)
September 7th, 2005 at 6:14 pm
Ага, я таксама заўважыў!
А яшчэ я рэгістраваўся ў беларускамоўным інтэрфэйсе, дык мне прыйшоў аўтаматычны прывітальны ліст, які напісаны на 50% па-расейску, на 50% - па-беларуску. :))
“Дзень добры!
Спасибо за открытие почтового ящика на Тэлеграфе.
Вы можаце карыстацца паслугамі нашай паштовай службы:
объем ящика 2Гб;
максимальный размер письма 10Мб;
адрасная кніга;
каляндар карыстальніка;
сканаванне на спам і вірусы;
падтрымка паштовых праграм;
HTML-рэдактар лістоў;
аўтаадказнік;
аўтаподпіс;
аўтаматычнае перасыланне пошты;
фільтры для настройвання ;
усталёўка ўзроўню бяспекі;
фільтр Байеса;
«белые» и «черные» списки адресатов
Подробную информацию о функциях почтового ящика и работе с ними можно найти в разделе «Дапамога».
Адхвистрация Тэлеграфа”
Так і раздваеньне асобы з шызафрыніяй можна заработаць. :)))
ЗЫ. Зрэшты, яны ж папярэджваюць, што гэта ўсё яшчэ БЭТА.
September 8th, 2005 at 7:24 am
Padziakujcie, što jany hetaha nia pišuć na “jazyku kadonkaf”. ;)
September 8th, 2005 at 4:47 pm
Мое мнение.
Если вам есть чего скрывать (вы ведете нелегальную деятельность) - шифруйте почту и держите ее подальше. Если нет то подойдет любая почтовая служба.
Никто, никому не дает никакой почты без официального запроса. Никто в ней не роется и не сортирует по содержащимся в письмах словам. “…увесьці карыстальнікаў TUT.BY, дзе ўся пошта кантралюецца КДБ” - параноидальный бред - пейте успокоительное.
Вы же взрослые люди. И такие байки травите, что волосы дыбом встают.
September 8th, 2005 at 4:55 pm
Pi, па-першае, прашу бяз хамства.
Па-другое, пра шыфроўку цалкам з вамі згодны.
Па-трэцяе, калі я аднойчы АСАБІСТА размаўляў з Юрыем Зісэрам для інтэрвію, і яму было зададзена пытаньне: “Ці былі выпадкі, калі TUT.by перадаваў логі або паролі КДБ?” Зісэр зрабіў доўгую паўзу і сказаў: “Давайте опустим этот вопрос. Я не буду на него отвечать”. Калі пашукаць, я нават недзе маю аўдыёзапіс гэтай размовы.
Вам яшчэ нейкія доказы патрэбныя?
September 8th, 2005 at 9:10 pm
2 Administrator,
Я не хамил а использовал подчеркнуто резкие выражения - обижаться глупо.
Я всегда с интересом читал Твой блог в ЖЖ, надеюсь ты и дальше будешь писать интересные вещи.
По поводу Зисера - он правильно сделал. Ответ на этот вопрос навредил бы его бизнесу. Я специально оговорился “без официального запроса”. Если есть запрос из органов - то инфу дадут (а куда деваться?) - но я думаю, что речь не может ити об архивах почты, в большенстве случаев возможна лишь “слежка ” в будущем. Потом, наши правоохранительные органы занимаются расследованием большого кол-ва преступлений, убийств, мошенничества и прочее. Или вы думаете что они только оппозицию гоняют?! Поэтому Зисера (причем тут Зисер - tut.by) винить не в чем, как собственно и остальных - они просто делают то, что обязаны. Кстати наши органы плотно сотрудничают с российскими…
А вот трубить на каждом углу то, о чем просили не говорить - мне кажется проституцией.
P.S Гугл так-же будет отдавать почту своих клиентов если этого потребует ФБР или еще кто? Темболее, в их теперешнем, положении “борьбы с мировым террором” (что говорить если в Англи разрешено стрелять в подозрительных лиц без предупреждения).
Если вам есть, что скрывать - скрывайте это. Но, не нужно ныть.
September 8th, 2005 at 9:14 pm
Хммм… ну если тут уж совсем грубо - можно отредактировать чуть-чуть - я не обижусь.
Павел.