old blogs && paper books
Чытаю старыя “блоґі”, нашы і ня нашы, свае і не свае. Цытата з блоґу Ігната Дамейкі:
“Была восьмая гадзіна, калі мы выйшлі зь лясоў. Перада мной была даліна некалькі міляў ушыркі, па якой плыве рака Каўцін, названая гішпанцамі Імпэрыялем, крыху меншая за наш Нёман каля Коўна. Раўніна гэтая зялёная, нізкая, адкрытая, падобная на нашыя сенажаці па-над Шчарай або Нёманам. Яна паволі спадае да мора, якое, як вокам кінуць, цягнецца на захад, а на даляглядзе з усходняга боку віднеецца ланцуг вышэйшых, парослых цёмнымі лясамі Кардыльераў, што цягнуцца з поўначы на поўдзень. Абапал даліны, з паўночнага і паўднёвага боку, відны на ўзвышшах хаты індзейцаў — далёка адна ад адной, бо і тут, як і ва ўсёй Араўканіі, ня любяць ствараць мястэчкі або вёскі: лічаць гэта стратай свабоды. Каля кожнай хаты відны дзікія яблыні ды палеткі кукурузы, бобу і бульбы; роўныя, як шнур, барозны апошняй настолькі добра дагледжаныя, што і ў самай цывілізаванай Эўропе ня ўбачыш лепшых”.
ЗЫ. Сяньня ўначы перагледзеў свой стары блоґ за 2002-2003 год — суцэльны прымітыў і лытыдбр. Абсалютна нічога цікавага. Хіба што за выключэньнем замалёвачак пра жыцьцё і працу ў Белай Галяндыі. Я думаю, гэта было-б цікава сабраць разам, перапрацаваць, адрэдагаваць і прыгожа аформіць. Магла-б выйсьці калекцыя апавяданьняў тыпу “сУчасьнікі”, з працоўнай назвай “Арбайт у Белай Галяндыі: туркі, немцы і br23″. Але ці варта ў гэта інвэставаць час і сілы? І куды гэта засунуць? На нейкі асобны сайт? У часопіс які? Выдаць на паперы?
Прызнаюся, Папера — гэта для мяне іншы незнаёмы Сусьвет. Сусьвет чужы, недаступны, недзе ў завоблачнай вышыні, і трохі з боку, па-за полем майго зроку. Асабліва мяне цікавіць такое пытаньне: калі я магу прывесьці на вэб-старонку Х тысячу чытачоў, навошта мне траціць тысячу даляраў, каб выдаць тысячу асобнікаў вэб-старонкі Х? І ці ня ёсьць такая выдавецкая дзейасьць пісанінай стылусам на пэргамэнце ў час, калі ў кожным горадзе стаіць друкарскі прэс?
ЗЫ-ЗЫ. Ну і, самае галоўнае, пра бедныя дрэвы хто паклапоціцца?

September 10th, 2005 at 5:14 am
Вельмі б хацеў пабачыць архіў тваіх старых запісаў. Так і не пасьпеў на старым месцы гэта зрабіць…
September 10th, 2005 at 7:51 am
Uparadkoŭvać biezumoŭna treba, vydavać… U seńsie — publikavać? Dyk heta ž budzie pieradruk :)
September 10th, 2005 at 1:42 pm
Slaver: Няхай яны застануцца на local hard drive. Як я ўжо казаў, “стары блоґ за 2002-2003 год — суцэльны прымітыў і лытыдбр”. Можа ў 2004-2005 і трапляецца зрэдчасу вартае для кагосьці (хаця таксама цяжка гэта ўявіць :)).
September 10th, 2005 at 1:49 pm
Zolak: Імхо, гэта будзе не перадрук, а поўная ґрафаманія. Але мне падаецца, што калі пра Белую Галяндыю сабраць успамінчыкі, паўспамінаць што яшчэ было, то набярэцца тузін цікавенькіх гісторый пра немцаў і туркаў…
Але зьбіраць і арганізоўваць я іх не хачу з дзьвюх прычынаў. Па-першае (як я ўжо сказаў у асноўным допісе), непанятна, куды гэта засунуць і каму гэта трэба. Па-другое, народ падумае, што я наўмысна зьдзекуюся зь немцаў і вышукваю з чаго-б пакпіць, бо я там “не прыжыўся” і “затаіў злобу” на Белую Галяндыю. Можа сапраўды трошкі ёсьць гэтага (але толькі трошкі). Але ўсё адно з такой нэґатыўнай матывацыяй далёка не ўедзеш, я мяркую. З такой адмоўнай энэрґіяй нічога харошага ня будзе.
September 10th, 2005 at 4:51 pm
O, darečy pra grafamaniju. ;) Moža na litaru.net heta kiń? Nia tolki ž Hlobusu tam možna publikavać. Niekatoryja heta ŭsprymuć, moža, jak grafamaniju, a inšym budzie cikava. Tak ci jnakš, pabolšyš kolkaść aryhinalnaha j dobraha biełaruskamoŭnaha kantentu.
July 8th, 2010 at 2:36 pm
На нашем сайте представлены обзоры мобильных телефонов, гаджетов, смартфонов и коммуникаторов. Есть статьи на тему советы покупателям
July 20th, 2010 at 2:10 am
Личный блог о мыслях и интересностях в сети.
January 5th, 2012 at 5:51 pm
Это впечатляет, как блоги выросли в эти годы и как он улучшил их качество, а также страницы, которые рождаются из них.