Cubeoban && Chess

Учора ўвечары гуляліся з жонкай у кубабан, гэта такая сымпатычненькая варыяцыя на тэму леґендарнай ніпонскай гульні сакабан (倉庫番), зробленая ў флэшы. На oos.moxiecode.com ёсьць яшчэ тузін флэш-гулек, але я гэтую ўпадабаў больш за астатнія (нават лепш за арыґінальны сакабан). Шкада, што я ўжо прайшоў усе 30 узроўняў (хочацца яшчэ, больш складаных). А яшчэ апошнім часам, замест 5-хвілінак на Yahoo Games гуляюся ў шахматы са сваім компікам, з праґрамай KChess Elite 4, але мой узровень гульні выклікае ў мяне маркоту, калі не сказаць дэпрэсію. Таму я займаюся свайго кштатлту самападманам: стаўлю ў KChess Elite глыбіню пошуку 2-ply або 3-ply, каб магчы выйграць у машыны і адчуць сябе шахматным супэрмэнам. Вось такое марнаваньне майго часу і працэсарных тактаў “Аθлону”.

4 Responses to “Cubeoban && Chess”

  1. ZmiLa Says:

    файная гулька :) дзякую! але ж і зацягвае, зараза. я знаёмаму пераслаў спасылку, у іх увесь офіс завіс на дзень :)
    а я сам дайшоў да 15га ўзроўню. адклаў на наступны дзень. але ўвечары забыўся і выключыў комп. наноў праходзіць было ўжо лянотна.

  2. Administrator Says:

    “але ўвечары забыўся і выключыў комп. наноў праходзіць было ўжо лянотна.” - ZmiLa, там жа напачатку кожнага ўзроўню даецца шасьцізначная лічба. Калі былі нейкія цяжкія ўзроўні (напрыклад, я адносна даўгавата сядзеў на 13, 16, 26, хаця цяпер разумею, што яны былі даволі лёгкія), то пасьля іх праходу я запісваў сабе ў notepad той лічбавы код.

  3. Administrator Says:

    ZmiLa: вось яшчэ гэтая нічога - http://oos.moxiecode.com/examples/vexed/

  4. ZmiLa Says:

    дзякую. але я займуся якімсь іншым часамарнатраўствам.

    а мо ведаеш, дзе зьнік Ausvald?

    тэхнічныя пытаньні: ці прыходзяць адсюль паведамленьні аб адказах на маю пошту? здаецца, ня бачыў такіх.

    ці можаш так наладзіць сваю rss-крыніцу, каб у маім кліенце паказвалася толькі загалоўкі тваіх blog-entries і некалькі першых радкоў, а ня так, як зараз - усё паведамленьне цалкам.

Leave a Reply