LA Outage && Globalization
У Лос-Анджэлесе больш як мільён людзей на некалькі гадзінаў засталіся без электрычнасьці, бо нейкі інжынэр-электрык памылкова вырубіў ня тую лінію (уявіце як пачуваліся тыя, хто захрас у ліфце)… Адзін з маіх вэб-сайтаў фізычна знаходзіцца на вэб-сэрвэры ў Каліфорніі, і менавіта ў Лос-Анджэлесе, пра што я амаль забыў. Як ня цяжка здагадацца, зараз ён ляжыць мёртвенькі (госьцер паведамляе, што яны адзін за адным падымаюць свае сэрвэры, і хутка ўсё павінна запрацаваць). Калі-б мая праца і мой прыбытак залежалі ад гэнага сайту, я-б зараз сядзеў і лаяўся матам перад сваім кампутарам у Цэнтральнай Эўропе, бо нейкі электрык у Амэрыцы, на ўзьбярэжжы Ціхага Акіяну, націснуў ня тую кнопку. Гэта называецца ґлябалізацыя.

September 13th, 2005 at 5:51 pm
Хм… Памылкова? А можа быць усё значна складаней? Пасля гэтага выпадку шмат людзей сядзелі і лаяліся матам перад сваімі кампутарамі :) Можа гэта і было патрэбна электрыку ці яшчэ каму-сьці?
Але мы, напэўна, гэтага ніколі не даведаемся :)