mts.by

• bel.mts.by
Памятаеце пасьля таго, як “Вэлком” запусьціў беларускамоўную вэрсію сайту, і МТС закідалі лістамі тэбээмаўцы з патрабаваньнем зрабіць белмоўную вэрсію, МТС тады зрабіў нейкую “левую” няякасную беларускую вэрсію, якую потым трошкі паправілі й палепшылі? Цяпер-жа яны зрабілі цалкам новую функцыянальную беларускую вэрсію для кліентаў, у дадатак да той вэрсіі для карпаратыўных кліентаў (corp.bel.mts.by). Я трошачкі палазіў па разьдзелах, і пакуль задаволены якасьцю мовы. Гэтым разам лякалізацыя больш якасная — гэта значны крок наперад у параўнаньні з самай першай вэрсіяй на corp.bel.mts.by (якую нельга было чытаць бязь сьлёз, або сьмеху). Але сьмешныя рэчы ўсё адно трапляюцца. Напрыклад, “пообщаться” было перакладзена як “пазносіцца”. А асноўны мінус у тым, што ўвесь вялікі (і важны) разьдзел my.mts.by усё адно застаўся толькі ў расейскай вэрсіі, таксама як і сэрвісы issa.mts.by ды assa.mts.by. І, дарэчы, пацьверджаньне падпіскі на навіны таксама прыходзіць па-расейску, хаця я нібыта падпісаўся на беларускую вэрсію іхнай рассылкі, з гэтай старонкі. Але ў любым выпадку, прыемна бачыць, што МТС зрабіў bel.mts.by. Thank you.
ЗЫ. Між іншым, раз ужо загаварылі пра лякалізацыю сайтаў, яшчэ раз нагадваю чытачам, што ангельская вэрсія гэтага блоґу br23.net/en ня ёсьць перакладам зь беларускай, а зьяўляецца самастойным разьдзелам, у якім я пішу на розныя тэмы, без прывязкі да беларускіх допісаў. Вось, напрыклад, апошнія тэмы ў англамоўнай частцы:

September 19th, 2005 at 8:13 pm
усё адно на такія сайты патрапляць неяк нязвыкла. дакладней, адчуваньне нязвыклае. ірэальнасьць на ірэальнасьці ды ірэальнасьцю паганяе.
September 20th, 2005 at 4:09 pm
А чаму? Для мяне элемэнт ірацыянальнасьці быў (на падсьвядомым узроўні) хіба толькі ў фразе ўнізе старонкі “Зроблена ў Студыі Арцемія Лебедзева”. Мэгазорка расейскага дызайну “у поце ліца” працуе на беларушчыну. ;))
February 18th, 2010 at 11:33 pm
gercekten guzel bir paylasim tesekkurler benimde su seo yarismam bitsin bende sizler gibi guzel paylasimlarin oldugu bir site yapacagim http://www.revizyon-ile-organize-matbaacilik-brnckvvtmllttrhaberi.co.cc/
December 11th, 2010 at 3:30 pm
Good point of view. I also think same way as writer
July 1st, 2011 at 7:44 pm
Games online cheat and tips, reviews, download
webgamescollection.co.cc
November 23rd, 2011 at 5:49 am
Thanks For Your Sharing. This’s Much Interesting Information!
December 22nd, 2011 at 8:57 am
Chinas State Bureau of Surveying Jordan Retrosand Mapping