:-)
23 гады таму, 19 верасьня 1982 году, калі мне было шэсьць гадкоў, і я ўжо тры тыдні хадзіў у “нулявую” падрыхтоўчую клясу, за акіянам у паўночнай Амэрыцы нарадзіўся ASCII-смайлік. Дакладней, два смайлікі.
Вось такі: :-). І ягоны брат-блізьнё: :-(.
Іхным бацькам стаў Скот Фалман (Scott Fahlman), супрацоўнік факультэту інфарматыкі ўнівэрсытэту Карнэгі-Мэлана, які запрапанаваў ужываць гэтыя знакі-эматыконы (emoticons) на ўнівэрсытэцкіх электронных дошках BBS дзеля таго, каб яўна адзначаць эмацыйную афарбоўку камэнтарыяў, і каб можна было адрозьніць жартаўлівыя рэплікі ад сур’ёзных заяваў. З гэтай нагоды, вельмі цікава гучыць цытата са старога інтэрвію Ўладзімера Набокава (1899-1977). Амэрыканска-расейскі пісьменьнік выказвае ў ім шкадаваньне, што не існуе тыпаграфічнага сымбалю дла азначэньня ўсьмешкі:
Q: How do you rank yourself among writers (living) and of the immediate past?
Vladimir Nabokov: I often think there should exist a special typographical sign for a smile – some sort of concave mark, a supine round bracket, which I would now like to trace in reply to your question.
Больш падрабязна пра гісторыю смайлікаў можна пачытаць у Wikipedia альбо тут (па-ангельску).
ЗЫ. Дарэчы, я практычна заўсёды стаўлю кароткі варыянт “:)” або “;)”. Мне гэтыя эвалюцыяваныя варыянты падаюцца больш сымпатычнымі за першапачатковы варыянт з даўгім носам. ;)

February 3rd, 2011 at 1:48 am
Каждому Привет! Заходите на Блог полезных советов.
December 3rd, 2011 at 3:32 am
of of Jordan Online Store of the procedures at its egg farms, claiming Sparboe has company-wide, top-down
aimed at maximizing profits at the expense of the health and welfare welfare Authentic Jordan Shoes welfare of the hens and chickens.READ the FTC complaint.Sparboe did not immediately
to a request for comment on the Mercy for Animals complaint.Click Here Here jordan 9 flight Here for the Blotter Homepage. Cain Camp Targets Cell Phone Records After
Allegation, Questions Accuser’s MotiveGeorgia Woman Ginger White Claims 13-Year Affair