Hedgehog
Вось ужо два месяцы, з канца ліпеня, адчуваю нейкія фізычна-мэнтальна-псыхалягічныя складасьці, якія пачыналіся зь сэрыі некалькіх дробязяў “трыґераў”, а разьвіліся да страшэнных памераў. Здаецца, самая нізкі нізкі пункт на ґрафіку быў дасягнуты на мінулым тыдні, і цяпер я патрошкі і зь цяжкасьцю выпаўзаю назад з гэтага лякальнага мінмумуму. Спадзяюся, што ўсё будзе добра. Хацелася-б хутчэй разабрацца з усімі “тараканамі”.
Зараз хадзілі на шпацыр. Убачылі вожыка — вырашылі ўзяць з сабой дахаты. Аддалі яму цэлы пакой для гасьцей, але я падазраю, што ён не ацэніць маштабаў нашай ветлівасьці (спужаны, сядзіць у самым далёкім куце). Праз пару дзён, мяркую, выпусьцім яго на волю, бо на нашай дыеце ён, напэўна, доўга ня вытрымае. Наколькі ведаю, вожыкі ядуць кузурак (ловяць і зьядаюць да 150-200 грамаў насякомых за ноч), а мы яму прапанавалі на вячэру адно толькі яблык і банан.

September 26th, 2005 at 5:33 pm
ня трэба яго карміць. у нас 2 вожыка жыло. абсалютна бесталковая скаціна з начным ладам жыцьця. яны яшчэ з нашымі мышамі пасябравалі.
September 29th, 2005 at 7:38 pm
Я памятаю, у нас у бабулі таксама некалькі дзён вожык быў. “Бесталковая скаціна” вельмі трапнае падсумваньне. :)
Можа як-небудзь напішу пра гэтага чэскага вожыка. Жонцы было весела.
September 29th, 2005 at 7:39 pm
Копіі двух комэнтаў зь месца, дзе яны будуць зьнішчаны:
syarzhuk
2005-09-29 17:11 (link)
“Скажы рашучае не маскалькім тараканам!
Чакай на прыход нашых мілагучных сінявокіх прусакоў!”
sai17
2005-09-25 22:42 (link)
“Мало того, ёжик ночью начнет жутко топать и сопеть, переворачивая всё на свете как приличный поросёнок :)
Дома их держать всё же проблематично, лучше и вправду выпустить…”