Archive for October, 2005

Валія-Беларусь

Monday, October 31st, 2005

Да нас у госьці прыляцелі з Бухарэсту сябры жонкі — альбанка Джэніфэр са сваім сябрам Гэвінам з Уэльсу (Валіі). Гэвін сказаў, што яго найлепшы сябра (таксама валіец) зьбіраецца паехаць працаваць у Менск сёлета ў сьнежні, і ён хоча наведаць яго налета, у красавіку альбо ў чэрвені. Я трохі распавёў яму пра Менск, пра Беларусь і […]

Галівуд і кампутары

Saturday, October 29th, 2005

Знайшоў стары сьмешны тэксьцік, які я калісьці пераклаў з ангельскай:
Як Галівуд маніць пра кампутары

У тэкставых рэдактараў няма курсору.
Героі вельмі хутка набіраюць тэкст і ніколі не націскаюць прабел.
Пэрсанажы ніколі не набіраюць з памылкамі.
На любым маніторы літары маюць памер у некалькі сантымэтраў.
Супэркампутары, якімі карстаюцца NASA ды CIA, заўсёды маюць просты ґрафічны інтэрфэйс. Калі яго няма, то ўжываецца […]

Ананімны званок

Friday, October 28th, 2005

Ананімны званок. Бомба. Сырэна. Абвестка з усіх дынамікаў тэрмінова пакінуць будынак, не карыстаючыся ліфтамі. Сардэчны рытм як афрыканскі бубен у выкананьні Prodigy. Шалёны бег па сходах. Сюрэалістычныя сцэнары ў думках. Заўжды думаў, што такое здараецца толькі ў Ізраілі.

Friends && Coupling

Thursday, October 27th, 2005

Апошнім часам дзеля ўзьняцьця настрою мы з жонкай зладзілі сабе “сьмехатэрапію” і пераглядзелі зь дзясятак эпізодаў сэрыялаў “Friends” і “Coupling”.
“Friends” (Сябры) — гэта вядомы амэрыканскі камэдыйны тэлесэрыял, які набыў шалёную папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Дарэчы, першы сэзон быў адкрыты ў 1994 годзе, калі я вучыўся ў ЗША, і я тады ўпершыню яго пабачыў, праўда, амаль […]

Самагубства беларускага пісьменьніка ў Каннах

Tuesday, October 25th, 2005

Важная заўвага ад адміністратара br23.net: “Кажуць, што ў гэтым артыкуле шмат сур’ёзных недакладнасьцяў і неправераных фактаў, але бяру на сябе сьмеласьць надрукаваць яго ў сваім блогу, проста “як ёсьць” у якасьці інфармацыі для роздуму, без пазнакі аўтарства і не называючы імёнаў удзельнікаў інтэрвію.”
Таталітарная драма
27 жніўня 1961 году беларускі савецкі пісьменьнік Усевалад Краўчанка выкінуўся з вакна […]

Вялікі кітайскі мур

Monday, October 24th, 2005

Нядаўна я палядзеў цудоўны дакумэнтальны фільм “Das Geheimnis der Großen Mauer” (Сакрэт Вялікай сьцяны, па-белагаляндзку) пра Вялікі кітайскі мур. Магчыма, менавіта пад уплывам фільму сяньня пайшоў на абед у кітайскую рэстарацыю “Červené jablko - Čínské bistro”, замовіў сваю ўлюбёную страву і ясьміновы чай.
Але ж фільм мяне сапраўды ўразіў — вось жа гэта маштаб імпэрскай […]

Будапэшт, Вугоршчына 1956

Sunday, October 23rd, 2005

Зараз гляджу вельмі цікавы дакумэнтальны фільм пра Вугорскае паўстаньне 1956 году па белагаляндзкім тэлеканале Phoenix. Антыкамуністычнае, антысавецкае паўстаньне пачалося 23 кастрычніка і доўжылася да 4 лістапада 1956 году, калі яно было канчаткова і жорстка падаўлена савецкім войскам. У выніку загінулі тысячы чалавек; дзясяткі тысяч былі паранены; сотні тысяч уцяклі за мяжу ў Заходнюю Эўропу і […]

Антыкварныя кампутары

Friday, October 21st, 2005

21.10.2005 “Сяньня падчас шпацыру ўбачыў на вуліцы старую чорную 5.25-цалёвую дыскету…”
хх.10.2002 “Учора ўначы хадзілі з жонкай на шпацыр. Ля дома на скрыжаваньні Hügelstraße і Escherheimers Landstraße, побач з радыёэлектроннай крамай, нейкая гламазда павыкідала на вуліцу старыя рэчы. Зламаная мэбля, старыя цацкі, ірванае адзеньне, кілімы, скрыні, кавалкі плястыку — ходнік быў амаль поўнасьцю перагароджаны бруднай барыкадай. […]

Шахматная тэрміналёґія па-беларуску

Wednesday, October 19th, 2005

Адно старое пытаньне:
“Калі чытаў гэны артыкул па-нямецку, думаў пра тое, што ў нас наагул няма шахматнай тэрміналёґіі па-беларуску. Я нават не кажу пра спэцыфічныя тэрміны, але прынамсі назвы фіґураў. Хіба гэта нашыя словы: кароль, каралева (ферзь?), ладзьдзя (тура?), слон (афіцэр?), конь, пешка (салдат, жаўнер?)?”
Задаўся я гэтым пытаньнем яшчэ два гады таму, але так і не […]

Prague Matrix

Sunday, October 16th, 2005

Праская “Матрыца”, два гады таму:
З 1998 году я пражыў у Чэхіі амаль дзевяць месяцаў. Увесь гэты час я знаходзіўся на замкнутай тэрыторыі ў цэнтры Прагі, з пэрымэтрам у некалькі кілямэтраў. У гэтым квадраце ≈4km2 я правёў дзевяць месяцаў свайго жыцьця, ніводнага разу не выходзячы і не выяжджаючы па-за межы гэтай нябачнай зоны.
Пры жаданьні я […]