Беларускі аўтобус у Празе
Учора жонка, едучы дадому, захрасла ў аўтамабільнай пробцы з-за гэтай аварыі, што здарылася ў 100 мэтрах ад будынку радыё. А мой калега якраз сыходзіў з працы і ўсё пабачыў на ўласныя вочы. Каля вакзалу спыніўся беларускі турыстычны аўтобус, і калі група беларускіх турыстаў выходзіла з аўтобуса, у іх урэзалася аўтамашына, за рулём якой знаходзіўся п’яны вадзіла. У выніку сур’ёзна паранена некалькі чалавек і загінуў экскурсавод зь Беларусі. Яму было 35 гадоў.

