Беларусь на “Эўраньюс”. Частка другая
На “EuroNews” зьявілася другая частка з сэрыі перадачаў пра Беларусь і нашу палітычную сытуацыю. Мой таямнічы віртуальны сябра xtremeq_g зноў зрабіў пэрманэнтную копію відэапатокаў “Эўраньюс” на сваім вэб-сэрвэры:
• Europeans 2 (in English)
• Эўрапейцы 2 (па-расейску)
Відэафайлы важаць каля 4.7 мэгабайтаў, даўжыня — 8 хвілінаў. Для прагляду патрэбны RealPlayer (real.com). Калі палічаце гэтыя відэа-ролікі цікавымі, можаце прадубляваць лінк на відэа ў сваіх дзёньніках. Xtremeq_g кажа, што з трафікам праблемаў няма.

October 13th, 2005 at 12:21 pm
цікава, а калі іх будуць паказваць? і ці будуць яшчэ?
October 13th, 2005 at 1:25 pm
Паводле http://www.charter97.org/bel/news/2005/09/28/euronews расклад быў такі:
Пятніца (30/09) — 12.15, 16.15
Субота (1/10) — 10.45, 19.45, 21.15, 01.15
Нядзеля (2/10) — 8.45, 14.15, 20.15, 02.45
Панядзелак (3/10) — 12.15, 16.15
Аўторак (4/10) — 12.15, 16.15, 22.45
Серада (5/10) — 12.15, 16.15
Чацьвер (6/10) — 12.15, 16.15, 22.45
А ці будзе паўтор, я ня ведаю.
October 13th, 2005 at 9:20 pm
O, dziakuj! :)
Pradubluju.
October 13th, 2005 at 9:26 pm
Zołak, дарэчы, ці ты ў курсе, што ЦЯБЕ там паказалі? :))
October 13th, 2005 at 11:38 pm
Tak, ja tolki što na hetuju temu napisaŭ hnieŭny dopis :)
October 14th, 2005 at 1:37 pm
Nicoha novaha. Tak zvycajna i adbyvajecca u SMI. :(
Z druhoha boku, chacielasia b spadziavacca, sto adzniaty imi materjal zusim nie zhubicca i moza jasce niedzie pazniej budzie vykarystany…
October 15th, 2005 at 8:13 pm
Chacieŭ byŭ pačać adsočvać kamentary, ale…
http://zolak.boo.pl/br23.png
October 15th, 2005 at 10:08 pm
Nie zusim zrazumieu, sto majecca na uvazie. Sto heta za “feature”, i dzie jana uklucajecca/vyklucajecca?
October 16th, 2005 at 9:34 am
Kali kliknuć na link Comments (RSS), pajaŭlajecca pamyłka. Hety link možna źmianić redahujučy fajł “padvału”.
November 7th, 2005 at 1:08 pm
Дзякуй за спасылкі!
паглядзела, але, шчыра кажучы, ня ўразілася.
Сюжэт, дубляваны па-руску дыпа-ангельску, хоць розныя, але пра адно і тое ж - заграніца нам паможа. Гэты мэсыдж гучыць напрыканцы абодвух частак.
Дыскусія чатырох апазыцыянэраў, яўна пастановачная, выклікала замілаваньне:). Былі сказаныя самыя агульныя словы з усіх, што маглі прагучаць.
Калі мерквавць зь гледзішча эўрапейскага гледача, яно, можа і сойдзе.Ну а мы, ясная справа, нічога новагапачуць ня можам:).
А ці можнна знайсьці дзе-небудзь сюжэта пра Паўлава ды Анемпадыстава? Яны мяне цікавяць значна болей!