Prague Matrix

Праская “Матрыца”, два гады таму:

З 1998 году я пражыў у Чэхіі амаль дзевяць месяцаў. Увесь гэты час я знаходзіўся на замкнутай тэрыторыі ў цэнтры Прагі, з пэрымэтрам у некалькі кілямэтраў. У гэтым квадраце ≈4km2 я правёў дзевяць месяцаў свайго жыцьця, ніводнага разу не выходзячы і не выяжджаючы па-за межы гэтай нябачнай зоны.

Пры жаданьні я магу прайсьці ад дому да працы пасажамі, амаль не выходзячы на адкрытае паветра. Вось пасаж кінатэатру “Сьветазор”. Пераходжу Водзічкаву. Заходжу ў пасаж “Люцэрна”. Пераходжу Штэпанскую. Заходжу ў пасаж “Штэпанска”. Выходжу на маленькую вулку з кабарэ і публічнымі дамамі (у Смэчках). Уваходжу ў пасаж кінатэатра “Бланік”. Выходжу каля “Jaromir Sport Bar”. Іду да Музэю. Праходжу кантроль і бэтонны плот — я на працы. У сутоньнях пасажаў я дабраўся да месца прызначэньня, абмінуўшы дзяўчынак і хлопцаў каля “Белай лебедзі”, якія ладзяць апытаньні сац.апытаньні.

Чорны квадрат працы.

Канец працоўнага дня — я іду ўніз па Вацлавяку. Турысты зь Нямеччыны і ўсяе Эўропы прыяжджаюць сюды. Апытальнікі даўно сышлі. Затое зьявілася другая зьмена — зазывалы ў стрып-клюбы і публічныя дамы. Я ведаю іх твары. Я ведаю, калі і хто выходзіць на працу. Дзяўчына з клюбу “Darling” у чырвоным. Заўжды ўспамінаецца: “The woman in the red dress? I designed her. She, um…”

Не пакідае адчуваньне, што я ў Матрыцы.

Leave a Reply