Шахматная тэрміналёґія па-беларуску
Адно старое пытаньне:
“Калі чытаў гэны артыкул па-нямецку, думаў пра тое, што ў нас наагул няма шахматнай тэрміналёґіі па-беларуску. Я нават не кажу пра спэцыфічныя тэрміны, але прынамсі назвы фіґураў. Хіба гэта нашыя словы: кароль, каралева (ферзь?), ладзьдзя (тура?), слон (афіцэр?), конь, пешка (салдат, жаўнер?)?”
Задаўся я гэтым пытаньнем яшчэ два гады таму, але так і не атрымаў задавальняючага адказу. Цытаты з папярэдніх дыскусій:
“Нямецкія назвы: der Bauer - pawn, der Läufer - bishop, der König - king, die Dame - queen, der Turm - rook, der Springer - knight”.
“Баўгарскія гучаць наступным чынам: цар (king), дама (queen), топ (rook), офицер (bishop), кон (knight), пешка (pawn); рокада = рокировка.”
“Чешский: pěšec, jezdec, střelec, věž, dáma, král.
дословно пехотинец, всадник, стрелок, башня, дама, король”
“Сербский: пион/пешак, коњ/скакач, ловац (т.е. “охотник” - это, стало быть, слон), топ/кула, краљица/дама, краљ. По-хорватски, подозреваю, примерно так же, ну разве что pješak с другим рефлексом ятя. Словенский: kmet, konj, tekač, trdnjava, kraljica, kralj.”
“В славянских, увы, не сильна, могу дать испанские названия: peón - пешка; torre - ладья (букв.: башня); caballo - конь; alfil - слон; reina - ферзь; rey - король. Слово ajedrez (шахматы по-испански, читается: ахедрЕс) - арабского происхождения, так как шахматы пришли к испанцам от арабов. И из арабского же языка название фигуры alfil (по-арабски слон).”
“Польская мова: Pionek, Skoczek, Goniec, Wieża, Hetman, Król — на маю думку, сымпатычна па-польску гучыць! Дарэчы, цікава, што каралева (і па-ангельску queen) у іх раптам атрымала мужчынскі род. Каралева стала гетманам. Проста трансвэстыт(-ка) нейкая!”
“Па расейску таксама існуе варыянт “ферзь”. Дарэчы, мне здаецца мужчынскі род болей арыгінальны, бо дзе было чуваць каб на вайне (а шахматы - гэта ўсё ж вайсковая гульня) былі жаночыя чыны?”
Ausvald: “На маю думку, калі ня існуе нармальнай тэрміналёгіі (не калькаванай) - трэба хуценька выдумаць. Напрыклад: Князь, Гетман, Гармата, Харужы, Вершнік, Мечнік”.
Antart: “Прапаную: кароль, гетман, афіцэр, рыцар, вежа, латнік. Латнікі ў Караткевіча былі, калі не памыляюся.”
“Няўжо ніхто (Насовіч, Ластоўскі, Янка Станкевіч нарэшце) не запісалі нейкіх народных назваў? Павінна ж нешта быць. Імхо, калі дойдзе да выдумляньня, то я думаю мае сэнс “караля” і “каня” пакінуць - бо тут і сэмантыка, і выгляд, і адпаведнасьць фігуры. А для туры-вежы-ладзьдзі, пешкі-жаўнера-пёнка, слана-афіцэра-ганца, каралевы-фярзя-гетмана было-б варта нешта знайсьці. Яшчэ цікава, што па-нямецку і па-альбанску фігуры называюць камянямі. Ён гуляе белымі камянямі. Ён мае чорныя камяні. Відаць гэта з тае пары, калі фігуры выбівалі з каменьня…”
“А чым “вершнік” горшы за “каня”? Выгляд фігуры не вызначальны ў шахматах, узяць прыкладам расейскую - “ладья”, “слон”… Гэта болей сымбалі за рэальныя выявы. Па-ангельску, btw, таксама “вершнік” (knight, not horse).”
“А яшчэ цікава, што ў бальшыні моваў, якія я ведаю, гульню называюць проста “шах” (па-баўгарску, па-альбанску, па-нямецку, зрэшты і ангельскае “chess” гэта трансфармаванае “шах”). У гэтых мовах звычайна слова “шахмат” (”шах і мат”) - гэта апошні ход, гэта ўласна тое, што мы называем “мат” (па-ангельску “checkmate”).”

October 19th, 2005 at 4:27 pm
У Нашай Ніве нейкія незвычайныя (яны не адпавядаюць расейскім) літары ў анатацыі выкарыстоўваюць. Трэба ўдакладніць якім фігурам яны адпавядаюць.
October 19th, 2005 at 5:24 pm
http://bychess.narod.ru/nn/index.html - вось тут ёсьць архіў шахматных артыкулаў “Нашай Нівы”, у тым ліку з транскрыптам гульняў. Я паглядзеў на натацыю. Ад расейскай толькі адно адрозьненьне - Т (тура?) замест Л (ладья).
October 19th, 2005 at 5:31 pm
Яшчэ цікавая інфа:
http://bychess.narod.ru/nn/nn21.html
“Пасьпяхова згуляў у турніры новы чэмпіён Беларусі Андрэй Малюш, праўда, чамусьці толькі на чацвёртай дошцы. На пепршай жа найлепшы вынік - 3,5 ачка з 5 - паказаў беларускамоўны студэнт - філёляг Павал Ламака, аўтар шахматнага слоўніка.”
Паспрабаваў знайсьці нешта ў інэце пра гэты слоўнік, але Гугл маўчыць…
October 20th, 2005 at 5:52 pm
І яшчэ нешта:
Гэты разьдзел у “НН” вядзе Ўладзімер Рубінчык. Аказваецца, ён быў звольнены з пасады часопіса “Шахматы”.
УЛАДЗІМІР РУБІНЧЫК УЖО НЕ РЭДАКТАР ЧАСОПІСА “ШАХМАТЫ”
Першы нумар гэтага беларускага асветніцкага часопіса выйшаў у ліпені 2003 г. Сярод ягоных аўтараў былі і яўрэі – Абрам Ройзман, Юры Тэпер і інш. Рэдактара ў Беларусі ведалі хутчэй як адказнага за выпуск незалежнай яўрэйскай газеты “Анахну кан”, чым як шахматнага журналіста, але – за месяц працы падрыхтаваў нумар, які трапіў да аматараў шахмат у Расію, Украіну, ЗША, Ізраіль. Даў інтэрв’ю “Народнай волі” (23.08.2003). Меўся ў кастрычніку 2003 г. выпусціць другі…
У пачатку верасня выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” – заснавальнік “Шахмат” – без тлумачэння прычын звольніла У. Рубінчыка з пасады рэдактара. Хіба не падышоў па профілю (sapienti sat). Пратэст заявіў старшыня Шахматнай асацыяцыі інвалідаў і ветэранаў “Шанц”, здзіўленне выказалі многія шахматысты і трэнеры. Аднак выдавецтву, што падпарадкоўваецца міністэрству адукацыі РБ, нашмат важнейшае спакойнае жыццё (бяз розных там экс-выдаўцоў незалежных газет, да таго ж яўрэйскіх), чым меркаванні чытачоў часопіса. Мо й не хацелі звальняць, ды як жа ў наш складаны час запярэчыць начальству? Нават суда за незаконнае звальненне не баяцца…
Зараз Рубінчык & Со. рыхтуюць чарговы нумар шахматнага выдання. Без удзелу міністэрства адукацыі і яго сумнеўных устаноў. Найхутчэй на старонках новага часопіса тэма “яўрэі ў шахматах” такі да, будзе закранутая. Усіх аматараў старадаўняй гульні запрашаем дапамагчы парадамі, матэрыяламі. Кантактны тэлефон у Мінску – 2550418, адрас – Мінск-68, а/с 75. E-mail: rubinchik@lycos.com
http://www.souz.co.il/clubs/read.html?article=2784&Club_ID=1
January 9th, 2006 at 1:28 pm
Пра слоўнік Паўла Ламакі: Павел прыносіў рукапіс для магчымай публікацыі ў часопісе “Шахматы” улетку 2003 г. Матэрыял не быў апублікаваны, бо мяне неўзабаве звольнілі, а новаму рэдактару “Шахмат” (выйшла ўжо 10 нумароў часопіса) тэма беларускай шахматнай тэрміналогіі, здаецца, не цікавая. Ці ёсць слоўнік Ламакі ў Інтэрнеце, я не ведаю - пра гэта лепш запытацца ў аўтара, расшукаўшы яго праз мінскую СДзЮШАР-11.
Пра “Т”: гэта сапраўды тура. У “НН” звярталіся Міхась Булавацкі і Ўладзімер Ліцьвін. Прапаноўвалі свае варыянты назваў фігур. Але дыскусіі, на жаль, не атрымалася.
З павагай,
Уладзімір (Вольф) Рубінчык, экс-рэдактар “Шахмат”, “Шахмат-плюс”, былы вядучы рубрыкі “Каіса” у “Нашай Ніве”.
E-mail: rubinchyk@lycos.com.
(адрас, дзе a/c 75, мне не належыць).