Антыкварныя кампутары
21.10.2005 “Сяньня падчас шпацыру ўбачыў на вуліцы старую чорную 5.25-цалёвую дыскету…”
хх.10.2002 “Учора ўначы хадзілі з жонкай на шпацыр. Ля дома на скрыжаваньні Hügelstraße і Escherheimers Landstraße, побач з радыёэлектроннай крамай, нейкая гламазда павыкідала на вуліцу старыя рэчы. Зламаная мэбля, старыя цацкі, ірванае адзеньне, кілімы, скрыні, кавалкі плястыку — ходнік быў амаль поўнасьцю перагароджаны бруднай барыкадай. Напэўна, сям’я якіх туркаў, арабаў ці саўкоў пераяжджала на новае мейсца. Мяне вельмі ўразіў стары кампутар. Дужа закарцела ўзяць яго дамоў як старога пародзістага сабаку або антыкварную сярэднявечную каштоўнасьць. Гэта была мадэль, якую я ніколі раней ня бачыў у рэальным жыцьці — старэнькі вэтэран Commodore A600. Мышка ў яго вельмі сьмешная: вялізная, каструбаватая, з двума рудымі простакутнікамі кнопак. Блёк сілкаваньня — вялікая скрынка асобна. Дзівосная раскладка клявіятуры, не qwerty. Успомніў пра сваё патаемнае жаданьне стварыць калі-небудзь музэй старога камп.жалеза”.
xx.06.2005 і першы экспанат

Гэта антыкварны кішэнны кампутар, магчыма, адна з самых першых мадэляў у гісторыі. Зроблены ў 1988 годзе (!). Юдыта купіла яго ў 1994 годзе за 299DM у белагаляндзкім MediaMarkt. Гэта прыстасова мае 32 кілябайты RAM (!), інтэрпрэтатар Бэйсіка, графічныя функцыі, і яшчэ некалькі соцень калькульятарных функцый. Калі Юдыта прынесла мне яго сёньня, я адразу ўспомніў пра Ўільяма Гібсана і яго захапленьне антыкварнай кампутарнай тэхнікай і ягоны бэстсэлер Pattern Recognition.
