Будапэшт, Вугоршчына 1956
Зараз гляджу вельмі цікавы дакумэнтальны фільм пра Вугорскае паўстаньне 1956 году па белагаляндзкім тэлеканале Phoenix. Антыкамуністычнае, антысавецкае паўстаньне пачалося 23 кастрычніка і доўжылася да 4 лістапада 1956 году, калі яно было канчаткова і жорстка падаўлена савецкім войскам. У выніку загінулі тысячы чалавек; дзясяткі тысяч былі паранены; сотні тысяч уцяклі за мяжу ў Заходнюю Эўропу і ЗША.
• Historische Ereignisse. 23. Oktober 1956: Beginn des ungarischen Aufstandes gegen kommunistische Diktatur und sowjetrussiche Besatzung (па-белагаляндзку)
Я мяркую, што калі ў Беларусі будзе рэвалюцыя ў 2006 годзе (шанцы якой вельмі-вельмі малыя), зьнешнія сілы будуць дзейнічаць вельмі падобна: расейскае войска прыйдзе “на дапамогу”, а Заходняя Эўропа будзе бязьдзейнічаць, моўчкі назіраючы за падзеямі зь бясьпечнай адлегласьці.

October 23rd, 2005 at 10:17 pm
Усе мы асьцерагаемся такога сцэнару.
October 24th, 2005 at 1:16 pm
Гэта ясна, крый Божа.
Але мой асноўны point быў у тым, што і ў 1956 і ў 2006 (праз 50 гадоў) Заходняя Эўропа датычна Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы мае такую самую трусьлівую і паскудную пазыцыю. Калі нейкая краіны лічацца расейскай зонай уплыву, то Заходняя Эўропа баіцца нават пальчыкам паварушыць у тым кірунку.