Friends && Coupling

Апошнім часам дзеля ўзьняцьця настрою мы з жонкай зладзілі сабе “сьмехатэрапію” і пераглядзелі зь дзясятак эпізодаў сэрыялаў “Friends” і “Coupling”.

“Friends” (Сябры) — гэта вядомы амэрыканскі камэдыйны тэлесэрыял, які набыў шалёную папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Дарэчы, першы сэзон быў адкрыты ў 1994 годзе, калі я вучыўся ў ЗША, і я тады ўпершыню яго пабачыў, праўда, амаль усё пазабыў, акрамя твараў “сяброў”.

“Coupling” (Злучка, трах) — гэта брытанскі камэдыйны тэлесэрыял Бі-Бі-Сі, з асноўнай тэмай пра узаемаадносіны і сэкс. Здаецца, ён не настолькі добра вядомы ў сьвеце, але нам з жонкай ён падаецца значна цікавейшым за “Фрэндоў”.

Усё-ж брытанскі гумар і адсутнасьць амэрыканскага пурытанізму што датычыць сэксу гэта вельмі файна. Бальшыня жартаў у гэтым брытанскім сэрыяле базуецца на непаразуменьні, і тэма камічнай сытуацыі можа разьвівацца хвілінамі, дасягаючы апатэозу толькі ў самым канцы. “Friends” — таксама някепскі сэрыял, але гумар у амэрканцаў больш прымітыўны, па схэме: простыя кароценькія жарты — выбух сьмеху. А ад сюжэту “Фрэндоў” трошачкі патыхае мэксіканскімі мыльнымі опэрамі і “Санта-Барбарай”. Сярод усіх пэрсанажаў мне імпануе хіба толькі Чэндлер Бінг (Мэт’ю Пэры), які дасьціпна жартуе на больш высокім інтэлектуальным узроўні ў параўнаньні зь іншымі.

P.S. Дарэчы, у дзясятым эпізоде першага сэзону “Фрэндоў” згадваецца Менск, прычым разоў 5-6.

One Response to “Friends && Coupling”

  1. ZmiLa Says:

    адна з базавых кампанэнтаў у нашым праекце завецца caf/runtime/uicoupling…

Leave a Reply