Галівуд і кампутары
Знайшоў стары сьмешны тэксьцік, які я калісьці пераклаў з ангельскай:
Як Галівуд маніць пра кампутары
- У тэкставых рэдактараў няма курсору.
- Героі вельмі хутка набіраюць тэкст і ніколі не націскаюць прабел.
- Пэрсанажы ніколі не набіраюць з памылкамі.
- На любым маніторы літары маюць памер у некалькі сантымэтраў.
- Супэркампутары, якімі карстаюцца NASA ды CIA, заўсёды маюць просты ґрафічны інтэрфэйс. Калі яго няма, то ўжываецца вельмі крутая абалонка, якая разумее звычайную ангельскую мову (яна дае доступ да любой патрэбнай інфармацыі, трэба толькі набраць нешта накшталт “grant access to secret files” на якой заўгодна клявіятуры).
- Для таго, каб загрузіць у кампутар сьмярцельны вірус, досыць проста набраць на клявіятуры “load virus”.
- Усе кампутары сьвету далучаныя адзін да аднаго.
- Усе кантрольныя панэлі працуюць пад напружаньнем 1000 вольтаў і маюць убудаваныя выбуховыя прыстасовы.
- Калі кампутар ламаецца, то зьяўляецца яркая ўспышка, ідзе дым, а выбух адкідвае героя на колькі мэтраў ад кампутара.
- Пасьля набору тэксту кампутар можна папросту выключыць, не захоўваючы дадзеныя.
- Гакер здольны ўзламаць наймацнейшую абарону, адгадаўшы пароль з другога разу.
- Вы можаце абысьці паведамленьне “Access denied” з дапамогай кнопкі “ignore”.
- Любы кампутар загружаецца ня болей як за 2 сэкунды.
- Складаныя падлікі і загрузка вялікіх файлаў скончваецца ня болей як за 3 сэкунды.
- Мадэмы ў фільмах звычайна перадаюць дадзеныя з хуткасьцю ня менш як 3 ґіґабайты за сэкунду.
- Калі пераграваецца кампутар атамнай станцыі ці ракетнай базы, усе кантрольныя панэлі згараюць, пасьля чаго адбываецца выбух усяго будынка.
- Калі вы праглядаеце файл, а яго нехта выдаляе, то файл зьнікае з вашага экрану.
- Калі на дыскеце ёсьць зашыфраваныя файлы, то адразу, калі вы ўсунеце яе ў дыскавод, у вас запытаюць пароль.
- Кампутары могуць абменьвацца інфармацыяй адзін з адным у незалежнасьці ад таго, хто іх зрабіў і ў якой ґаляктыцы (фільм “Дзень Незалежнасьці”). Усе сыстэмы маюць аднолькавы стандартны інтэрфэйс. Напрыклад, з дапамогай простага электроннага нататніка вы можаце адшукаць PIN-код крэдытовай карткі (фільм “Тэрмінатар-2″).
- Любыя дыскеты чытаюцца на любым кампутары, які мае дыскавод. Любыя праграмы чытаюцца на любой плятформе.
- Чым больш дасканалы кампутар, тым больш кнопак ён мае. Пры гэтым праца на гэткім кампутары патрабуе вельмі прафэсійнага апэратара, бо на кнопках няма ніякіх надпісаў, апрача кнопкі з надпісам “Самазьнішчэньне”.
- Большасьць кампутараў, нават самых малых, здольныя працаваць у рэжыме паказу рэалістычнай трохмернай інтэрактыўнай анімацыі найвышэйшай якасьці з фотарэалістычнай глыбінёй колеру.
- Ноўтбукі заўсёды могуць працаваць у рэжыме поўнаэкраннага відэафону ў рэальным часе і маюць неймаверную хуткасьць.
- Калі пэрсанажы глядзяць на манітор, экран на гэтулькі яркі, што выява экрану адбіваецца на іхным твары.
- Пошук у Інтэрнэце заўсёды дае менавіта тое, што вы шукалі, незалежна ад таго, наколькі агульныя пошукавыя словы вы задалі (напрыклад, у фільме Mission Impossible Том Круз рабіў пошук па ключавых словах “файл” і “кампутар” і ў выніку атрымаў тры спасылкі).

October 31st, 2005 at 7:20 pm
калісьці чытаў у juras14 сьцёбны тэксьцік пра “100 вещей, которые я б не сделал если б был отрицательным супер-героем”.
адна зь іх: “усе важныя дакумэнты захоўваць у файлах памерам больш за 1.44КБ”. :)
November 7th, 2005 at 11:34 am
Хе, ну гэта ж мастацкая умоўнасьць:)))
Цікава, а хто распрацоўвае гэтыя інтэрфэйсы?
Відаць, ёсьць цэлы накірунак кампутарнай графікі - імітацыя кампутарных праграмаў для кіно.
Адна зь іх- тая, што функцыянавала ў Матрыцы, стала вельмі модным дызайнам у выніку.
Думаю, што так лепей. У “Ночном дозоре” там нічога не імітавалі, а проста праплацілі рамблеру, і тыя стварылі спэцыяльную для фільма вэрсію свайго пашукавіка , дзе можа паставіць галачку “Шукаць у будучыні”.
Дык ясна было, што гэта банальная рэкляма. Але калі б выдумалі левы пашукавік з такой галачкай, усе зразумелі б, што казка.
Вось.
November 7th, 2005 at 12:50 pm
> Цікава, а хто распрацоўвае гэтыя інтэрфэйсы?
У танных малабюджэтных фільмах, напэўна, ніхто. Бяруцца стандартныя праграмы (што часам выглядае досыць сьмешна). У дарагіх галівудзкіх блокбастэрах, пэўна, нейкія “экспэрты” і “кансультанты”.
Дарэчы, тэкст стары (здаецца, 2001). Дык некаторыя рэчы ўжо неактуальныя:
Напрыклад, №23 ужо стаў рэальнасьцю, і другая частка №19 ужо, фактычна, ёсьць (з дапамогай маленькага PDA можна выходзіць у інтэрнэт дзе заўгодна і шукаць любую інфармацыю).
Што таксама сьмешна, у прынцыпе. ;)
October 24th, 2008 at 6:35 am
Супер! Классная статья! Жаль что по вашему ничего не понимаю, просто чуствую что супер написано!