Валія-Беларусь

Да нас у госьці прыляцелі з Бухарэсту сябры жонкі — альбанка Джэніфэр са сваім сябрам Гэвінам з Уэльсу (Валіі). Гэвін сказаў, што яго найлепшы сябра (таксама валіец) зьбіраецца паехаць працаваць у Менск сёлета ў сьнежні, і ён хоча наведаць яго налета, у красавіку альбо ў чэрвені. Я трохі распавёў яму пра Менск, пра Беларусь і бягучую палітычную сытуацыю. Здаецца, цяпер яму яшчэ больш карціць туды зьезьдзіць. Я хацеў трохі распытаць яго пра валійскую мову (Cymraeg), але ён сам ёй не валодае. Паводле перапісу, калі 20% валійцаў валодаюць ёй у той ці іншай ступені, а астатнія “гражданы” карыстаюцца толькі ангельскай.

Leave a Reply