Гуглдрук і капітан Джон Сьміт

Учора пачытаў урыўкі з дзясятку англамоўных кніг праз новы бэта-сэрвіс Google Print (”Гуглдрук”). Шкада, што бальшыня кніг, на якія я натрапіў, былі абароненыя аўтарскім правам і таму ад выведзенай старонкі можна было адгарнуць толькі некалькі старонак назад і некалькі — наперад.

Сярод іншага, напаткаў я цікавую амэрыканскую кніжку Ейла Рычманда (Yale Richmond) пра вядзеньне бізнэсу і перамоваў з усходнімі эўрапейцамі. Варта адзначыць, што паводле аўтара, ўкраінцы і беларусы — усходнія эўрапейцы, а расейцы — не. Пра іх інфармацыя ў кнігу ня ўключаная.

Частка пра беларусаў дае даволі добры экскурс у гісторыю ВКЛ і ліцьвінаў-беларусаў. Сустрэў я там і такое:

Як этнічная ґрупа беларусы, магчыма, незнаёмыя для амэрыканцаў, але яны ня ёсьць навічкамі ў гэтай краіне. Напэўна, іх першы кантакт з Амэрыкай адбыўся праз нашага ўсепрысутнага вандроўніка Капітана Джона Сьміта. Джон Сьміт праехаў празь Беларусь у 1603 годзе, калі беларускія землі былі часткай Рэчы Паспалітай і ВКЛ, і сярод працаўнікоў, якіх ён прывёз з сабой у калёнію Джэймстаўн у Вірджініі, павінны былі быць беларусы.

Некаторыя езуіты, якія заснавалі першыя каталіцкія школы ў калёніі Мэрылэнд, таксама, праўдападобна, мелі беларускае паходжаньне, паколькі іхная ўласнасьць у Мэрылэндзе намінальна належала езуітам зь беларускага гораду Полацак.

Маштабная іміґрацыя беларусаў у ЗША пачалася напрыканцы 19-га стагодзьдзя як вынік пагаршэньня эканамічнай сытуацыю на радзіме. Дакладныя лічбы прывесьці цяжка, паколькі амэрыканскія чыноўнікі клясыфікавалі іміґрантаў паводле краіны паходжаньня. Для бальшыні беларусаў гэта азначала, што іх залічвалі або да расейцаў, або да палякаў, у залежнасьці ад таго, ці яны былі праваслаўнымі, уніятамі або каталікамі. Да Першай сусьветнай вайны ў ЗША прыехалі на сталае жыхарства каля 550.000-600.000 беларусаў.

Крыніца цытаты: From Da to Yes: Understanding the East Europeans (Ад “да” да “йес”: разуменьне з усходнімі эўрапейцамі).

Цікава было-б пачуць камэнтар спэцыялістаў гісторыкаў пра полацкіх езуітаў і капітана Джона Сьміта. Я пра гэта раней ня чуў.

Нагадваю таксама, што з англамоўнай часткі br23.net/en я перакладаю на беларускую далёка ня ўсё.

5 Responses to “Гуглдрук і капітан Джон Сьміт”

  1. balachon Says:

    офтоп:
    усё ткі было ў ст-бел мове слова Веден, Видень, Wieden. Геагафічны паказьнік з беларускіх летасісаў, што увайшлі ў 32 том Полного собранія русскіх летопісей.
    http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov36.htm

  2. Administrator Says:

    О, дзякуй. Там, праўда, толькі тры спасылкі, і зь іх дзьве па-польску:

    “Po wzieńciu Wiedeńska Celedym, maionc woyska 80 000 naprzeciw polakow szedł wiele tysiency, kaydan miał 25 000, iednak nad Krapiwno rzeko zbity od polakow, 24 000 woyska utracił, a 2000 wzientych w niewolv, y wodzow 27, y sam Celedyn w kaydany okuty w Wilnie siedział w neiwoli. Polakowi tylko 400 zgineło. Pisze Wapowski. Roku pańskiego 1514.”

    “Jan Sobieski, krol polski, idonc pod Wiedeń od arcybiskupa lwowskiego wziowszy benedykcyio, a drugo w Krakowie od legata papiezskiego, woysk chrżeścianskich bendonc naywyszszym rżondco, zniosł turkow pod Wiedniem 54 tysiency, iako Waryski i Kotubski swiadczo. Złonczeni byli w tey woynie z krolen Janem xionże sasi, xionże Carol Lotarynski, Emanuel, xionże bawarski. Ta wiktoria stała sie dnia 12 września, roku 1683.”

    “Потым, року 1575, отправивши погреб Жигимонтови Августови в КраковЂ, был Генрик коронован на кролевство Полское в четвер, дня, в вечер лютого месяца, а по коронации отправовалися суды през весь великий пост. Не выконавши кроль Генрик на кролевст†недЂль, як скоро ему новина пришла o смерти Кароля, брата его, французского короля, з великим коштом, добре ся приготовавши, уЂхал потаемнЂ в ночи з замку Краковского з колконадцетма французами, которым ся был того звЂрил. З ПолщЂ утЂкал на розсажоных коиех през Веден, Венецию, князство Сирское до Франции приЂхал, и там на отчистом осЂл кролевствЂ.”

    ЗЫ. Але ў любым выпадку, жыве Ведзень (Відзень, Відэнь)! ;) Трэба будзе мой стары запіс сюды як-небудзь перазапосьціць…

  3. balachon Says:

    А як табе мая ачапятка “летаСісаў” (гл.вышэй)? ;)

  4. Administrator Says:

    Я нават падумаў, што гэта наўмысна, з сэрыі “пульт асобы”, “фатаграфія з дна”… :)

  5. Administrator Says:

    Wolny выклаў усю главу пра Беларусь (па-ангельску):

    * http://www.livejournal.com/users/wolny/118204.html

Leave a Reply