Москаў 1612
Сёлета 4 лістапада Расея ўпершыню афіцыйна сьвяткуе выгнаньне палякаў (насамрэч, палякаў і ліцьвінаў-беларусаў) з Масквы. У 1612 расейцы выгналі нашу ліцьвінскую і польскую шляхту з Масковіі. А сёньня гэта ў Расеі называюць “Днём нацыянальнага адзінства” (!) Самае сьмешнае, што гэтае сьвята ўрачыста адзначылі і ў праваслаўных цэрквах Беларусі. Значыць нашы праваслаўныя РПЦ’эшнікі адсьвяткавалі дату, калі іхных жа продкаў разьбілі і выгналі з Масквы.
Некалькі лінкаў па сабжы: [1], [2], [3] (апошні па-расейску).

November 5th, 2005 at 6:14 pm
ЗЫ. І яшчэ два лінкі ў тэму па-расейску:
http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/11/02/38958.shtml
http://histforum.info/index.php?method=showhtmllist&list=message&rollid=11%2C152&fromlist=forum&frommethod=showhtmllist&clearoff=1&
“А между тем, на Запад от московского кромешного ада в те времена уже царила Свобода. Да-да, в это трудно поверить, но уже от Можайска начиналось Великое Княжество Литовское - одно из самых выдающихся по уровню свободы и демократии европейских государств того времени. Официально называвшееся Великое Княжество Литовское, Русское и Жемайтское, что на современном политическом языке звучит как «беларусское, украинское и литовское», - это государство прекрасно уживавшихся между собой народов как раз в разгар русской опричнины - в 1588 году - принимает свой уже третий по счету Статут, то бишь конституцию. Свободное, вольное, благородное, прекрасное беларусское (прежде всего беларусское!) государство, через 2 столетия обреченное на жесточайшую русскую оккупацию, террор, геноцид, тотальную русификацию и историческое забвение потомков…”
Дзякуй, mirritil.
November 6th, 2005 at 1:03 pm
ЗЫ-ЗЫ. І яшчэ два цікавыя лінкі:
1) Анатоль Грыцкевіч,
прафесар, доктар гістарычных навук
http://www.probelarus.ru/modules.php?op=modload&name=News&file=article&sid=150
“Сярод камандавання гарнізона Масквы былі беларускія шляхціцы. Адным палком войска Вялікага Княства Літоўскага камандаваў палкоўнік Язэп Будзіла, харунжы Мазырскі (ганаровы тытул павятовай шляхты), другім палком – палкоўнік Эразм Стравінскі (са шляхты Менскага і Мсціслаўскага ваяводстваў). Камандзірам гарнізона быў палкоўнік Мікалай Струсь, падольскі шляхціц з Украіны. Яму падпарадкоўваліся польскія жаўнеры…”
2) http://www.livejournal.com/community/pravoslav_ru/418535.html
Праваслаўныя лічаць, што ўсё ў парадку (па-расейску)
November 7th, 2005 at 4:48 pm
Сьвет звар’яцеў. Гісторыя перастае быць нечым, што заснавана на фактах,адчуванне, што зараз любую з’яву можна падаць у якім хочаш кантэксце. Узялі дату, узялі падзею,а інэпрэтуюць яе вось так.
November 7th, 2005 at 5:12 pm
Volja, мне здаецца, заўсёды так было, можа нават горш, чым цяпер, у век інтэрнэту. Пераможцы і ўлады заўсёды перапісвалі гісторыю “пад сябе”.