Беларускія вэбсайты: восеньская калекцыя
Увосень нашы вэб-дызайнэры і інтэрнэт-партызаны ўрэшце абудзіліся пасьля летняга адпачынку. Апошнім часам зьявіўся цэлы шэраг новых цікавых сайтаў.
• www.mara.by
Новы праект беларускай інтэрнэтнай леґенды Хведара Караленкі для ўсіх тых, хто шукае партнэра, сэксу, каханьня або проста забаўкі. Наш адказ date.by.
• gazetaby.com
Файная двухмоўная ґазэта Аляксандра Старыкевіча “Салідарнасць” цяпер даступная і ў сеціве!
• todar.net
Японская культура і японскія сьпевы па-беларуску. Добрае выкананьне Зьмітра Вайцюшкевіча і якасная праца флэш-дызайнэраў Red Graphic.
• music.fromby.net
“Тузін гітоў” выпусьціў свой уласны кампакт-дыск!
• solidarity16.org
Сайт спэцыяльнай акцыі салідарнасьці. Стваральнікі сайту прапануюць запальваць сьвечку ў вакне кожны месяц 16-га чысла. 16 лістапада таксама адзначаецца Дзень іконы Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні. Ня ўпэўнены, ці атрымаецца ў арґанізатараў “раскруціць” сваю акцыю да маштабаў усяе краіны, але я быў-бы вельмі рады, калі-б акцыя набыла агульнанацыянальны размах.
• blog.grodno.net
Гарадзенкі блоґ, адкрыты для ўсіх. Гарадзенскі адказ dirty.ru? ;)
• blog.inf.by
На сайце blog.inf.by таксама рэґулярна зьяўляюцца новыя беларускія блоґеры, але ў асноўным расейскамоўныя. Варта адзначыць бібліятэчны блоґ blog.inf.by/library.

November 7th, 2005 at 7:42 pm
>Гарадзенскі адказ dirty.ru? ;)
няплоха бы :)
November 7th, 2005 at 10:11 pm
а яшчэ ёсьць файны сайт svaboda.org %) і надоечы там быў цікавы артыкул наконт беларусаў у Італіі.
http://www.svaboda.org/articlesprograms/diaspora/2005/10/18c17925-b33b-4c3c-96a6-da11bd0a68b3.html
Адзін мой знаёмы як раз з Трэнта і шукае нумар тэлефону каго-небудзь з герояў артыкулу. Ці ня можаш ты дапамагчы ў гэтым?
Дзякуй зачасна і прабач, што не знайшоў лепшага месца, каб спытацца аб гэтым.
November 9th, 2005 at 6:34 pm
у вікіпэдыі артыкул Блог
http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%BB%D0%BE%D2%91
была сэкцыя “самыя папулярныя белмоўныя блогі”.
і спасылкі на 5 тых, пра якіх пісала НН.
я зноў (бо памятаю, што выпраўляў гэта) выдаліў спасылкі.
і зьмясьціў на livejournal/bielarusy, inf.by/library.
думаю, варта там паставіць спасылку на br23.net/be
калі згодны, дадай сам, або пацьвердзі сваю згоду і спасылку ўпішу я.
November 9th, 2005 at 7:12 pm
Я страціў шмат чытачоў пераехаўшы на асобны сэрвэр, таму мне цяжка казаць, ці я сапраўды цяпер зьяўляюся “папулярным блогерам”. Але калі ты лічыш патрэбным, то дадай лінк. Але сам я дадаваць ня буду, бо гэта будзе самарэкляма ці нават спам, у пэўнай ступені.