“Нямецкая хваля” ўрэшце па-беларуску?
Зь вялікай радасьцю сяньня заўважыў, што ў “чырвоны дзень календара” на старонцы “Беларуская хроніка” расейскага сайту “Deutsche Welle” з шасьці сьвежых матэрыялаў, чатыры — на беларускай мове. Я рады бачыць, што нарэшце “Нямецкая хваля” прыслухалася да пратэстаў:
- Януш Анышкевiч: “Беларусы чакаюць ад нас дзеянняў”
- Як у Мiнску адзначаўся Дзень кастрычнiцкай рэвалюцыi
- У мiнскiм кiнатэатры «Перамога» адкрываецца тыдзень нямецкага кiно
- Як заявы Аляксандра Лукашэнкi аб барацьбе з п`янствам ўвязваюцца з рэальнай сiтуацыяй ў сферы рэгулявання вытворчасцi i гандлю алкаголем у краiне?

November 7th, 2005 at 9:12 pm
а памылак жа…
прыладзілі б orphus :
http://dklab.ru/chicken/nablas/24.html
каб па ctrl+enter можна было б іх тыцкаць у кожную…
November 8th, 2005 at 12:19 am
> а памылак жа…
Памылак багата. Але ё заўважны прагрэс. Ты бачыў іхны самы першы тэкст на “беларускай” мове:
http://www.br23.net/be/2005/10/07/deutsche-welle-in-belarusan/
:)))
> прыладзілі б orphus
А што, хіба гэты Орфус мае беларускі спэлчэкер? Я ведаў толькі пра pravapis.tut.by.
November 8th, 2005 at 1:27 pm
Дарэчы, вось статыстыка ўсяго расейскага сайту “Нямецкай хвалі”:
http://top100.rambler.ru/cgi-bin/stats_top100.cgi?273133
Як бачым, да іх практычна ніхто ня ходзіць. Калі б яны ўдзельнічалі ў рэйтынгу Rambler, яны былі б у другой сотні.
November 8th, 2005 at 10:03 pm
>> прыладзілі б orphus
>А што, хіба гэты Орфус мае беларускі спэлчэкер? Я ведаў толькі пра pravapis.tut.by.
А ён ня “чэкае” ні мову, ні язык. Там увесь сэнс у тым, што наведнікі чытаюць - знаходзяць памылку - выдзяляюць яе - націскаюць ctrl+enter і яна дасылаецца адміну. Які ўжо павінен пагадзіцца і выправіць ці адмовіцца і пакінуць як ёсьць.
Вельмі добрая ідэя. Хоць і старая (здаецца ў 2001 зьявілася), але я дагэтуль ня чуў.
November 9th, 2005 at 5:31 pm
Мммм…. цікава. Зараз пачытаю больш уважліва.
Але “сур’ёзныя” мэдыі наўрад ці наважацца інсталёўваць сабе такія інтэрфэйсы, як мне здаецца…
—
Можа я пасьпяшаўся іх хваліць. Сёньня з 5 матэрыялаў толькі 1 на беларускай мовы. А сёньняшні расейскамоўны матэрыял пра Францыска Скарыну, гэта нешта:
“Вся книга называется «Библия Руска». Но этот шрифт отличается от того, на котором были напечатаны первые книги в России. Его книга напечатана старославянским языком, но, так сказать, с белорусским акцентом”. Людмила Скворчевская
November 12th, 2005 at 4:18 pm
Vital Voranau (vital.voranau at gmail.com):
Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтар у Познані пад кіраўніцтвам Віталя Воранава сумесна з Незалежным Студэнцкім Задзіночаньнем (Познань) распачынае збор подпісаў супраць вяшчаньня радыё Deutche Welle у Беларусь па-расейску. Збор подпісаў будзе спалучаны з інфармацыйнай акцыяй вакол вяшчаньня ў Беларусь і нямецкага падыхода да беларускага пытаньня. Плянуецца правядзеньне акцыі ва ўсіх вышэйшых вучэльнях у Познані і сабраньне больш чым тысячы подпісаў, якія будуць перасланыя у Эўрапэйскую Камісію і ў вофіс Deutche Welle. Завяршэньне збору подпісаў адбудзецца 16 лістапада на афіцыйнай маніфэстацыі з нагоды дня салідарнасьці.
З павагай, Віталь Воранаў