Валянціна

Больш як 2.5 гады таму, у дзень сьвятога Валянціна ў 2002 годзе, Ґуґл знайшоў 21 старонку са словам “Валянтына” і 2.860 старонак са словам “Валянціна”. Сяньня Ґуґл знаходзіць 69 старонак са словам “Валянтына” і 23.300 старонак са словам “Валянціна”. Колькасьць вэб-старонак менш як за тры гады вырасла ў 8,2 разы (на 720%!). Дык значыць, можна быць спакойным за будучыню беларускай мовы? …Ці толькі за будучыню павукоў Ґуґла?

P.S. А ў пятніцу хацеў узяць адну харошую мовазнаўчую кніжачку ў нашай бібліятэцы, але, на жаль, яна была зачыненая. На дзьвярах вісела сьмешная абвестка: “Due to illness the library is closed” (У сувязі з хваробай бібліятэка зачынена). Сёньня, дзякуй богу, бібліятэка ўжо ачуняла і адчувала сябе добра.

Leave a Reply