Фатаздымкі гарадзенскага Чкалава






Палядзеў я на Чкалаўскія здымкі й аж самому захацелася пафоткаць. Мой старэнькі Fuji Finepix здох яшчэ некалькі месяцаў таму. Трэба купляць новы фоцік. Мо’ нехта можа параіць аматару (які хацеў бы рабіць больш прафэсійныя здымкі), які брэнд і якую мадэль варта купіць? Што датычыць бюджэту, то я баксаў 300 выдаткаваць гатовы…

November 10th, 2005 at 7:46 pm
Сапраўды файныя фотаздымкі. Мне аж сумна так стала, захацелася туды. А флікр нічо такі сайцік, праўда абмежаванне стаіць на выкладаемыя фотаздымкі. Мне дык, калі кампа няма пастаяннага дык увогуле цяжкавата. Фоцік ёсьць а кампа не… эх:(
November 10th, 2005 at 11:58 pm
volja: раю паглядзець яшчэ гэтыя:
* http://www.photosight.ru/ownpage.php?dlimit=0&p=1&authorid=8396&preview=1&cat=0
Сяргей Плыткевіч, адзін з самых вядомых фатографаў у Беларусі, які спэцыялізуецца на краявідах. На мой густ, часам “зашмат Фаташопу”, але, наагул, вельмі файныя ракурсы і прыгожыя мясьціны.
November 11th, 2005 at 10:36 am
таксама думаю набыць новы фатаапарат, таксама да 300. але спадзяюся даляраў за 70-90 прадаць свой + картку за 10-15
але з наступнага заробку - гэты ўжо распісаны :), а ігар увогуле супраць новага, яму і гэты падабаецца
November 11th, 2005 at 11:17 pm
Плыткевіч папса:)
November 11th, 2005 at 11:37 pm
nutranyburatina - беларуская вэрсія блогу chkalava. Усё гэта разам - мастак і пісьменьнік Андрэй Пакроўскі з Горадні.
November 11th, 2005 at 11:57 pm
> Плыткевіч папса:)
Дык ясна. Я гэта і меў на ўвазе, калі напісаў “зашмат фаташопу”.
ЗЫ. Вы чаму дзёньнік выдалілі, калі не сакрэт? Грамадзкасьць перажывае. ;)
November 12th, 2005 at 12:05 pm
Плыткевіч хоць і папса, але там мне вельмі такі спадабаўся фотаздымак, які называецца “Девчата із нацменшінств”., сцёбны проста. А так… усё клясычна.
November 12th, 2005 at 1:23 pm
Wow. Я калі жонцы быў паказваў фотасайт Плыткевіча, якраз “рускіх” паказаў самым першым, таксама мой любімы яго здымак, бо “ідэйны” і “канцэптуальны” (калі не сказаць “гатычны”). :))
November 13th, 2005 at 7:21 pm
Canon A520 бяры. Вядучыя гарадзенскія фатографы выбіраюць гэтую мадэль :)
November 13th, 2005 at 8:25 pm
Учора схадзіў у краму. Мне больш за ўсё Olympus SP-500 ultra zoom спадабаўся. Але 400 баксаў…
November 13th, 2005 at 8:27 pm
chkalava таксама а530 раіць:
“ты хочаш каб я параіў?
я фоткаю кэннанам а520, ну там у прынцыпе ўсё напісана. з усім аккумулятарамі, зараджалкамі, сумкамі, карткай і атрымоўваецца недзе 300 уа.”
November 18th, 2005 at 2:43 pm
http://catalog.onliner.by/prodreviews/powers1/
а я хачу такі.. можа, набыць да НГ сабе ў падарунак???
*але душыць жаба*
November 18th, 2005 at 3:36 pm
Жаба-жабай, а я сёньня купіў фацЯк. :)))
February 26th, 2006 at 6:06 pm
http://www.flickr.com/photos/zdymki23/