Крэмніевая даліна

Вікіпэдыя: “Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там разьмешчана вельмі шмат высокатэхналягічных кампаній. Назва даліны паходзіць ад слова крэмень (silicon), паколькі гэты элемэнт зьяўляецца асноўным матэрыялам для вырабу электронных мікрасхемаў. Па-беларуску часам памылкова ўжываецца выраз Сыліконавая даліна (сылікон — жэлепадобны матэрыял, які выкарыстоўваюць у плястычнай хірургіі).”

Ліпковіч пра беларускую “Крэмніевую даліну”: “На адным паседжаньні, куды актыўна запрашалі праграмэрскія фірмы, было ўзьнятае пытаньне пра статут ПВТ. Запрошаныя паставілі Валера Цапкалу (кіраўніка ПВТ) перад фактам: статут ПВТ напісаны такім чынам, што ніводная беларуская фірма ня зможа стаць “удзельнікам зоны”. Бо згодна зь дзейным заканадаўствам (рээстар тыпаў дзейнасьці) у ніводнай зь іх не прапісаны той від дзейнасьці, зь якой можна стаць удзельнікам. Вось такія боўдзілы рыхтавалі дакумэнты ПВТ. Цяпер статут ПВТ будуць выпраўляць.” (Далей па-расейску, з дыскусіяй, а яшчэ весялейшая дыскусія пра “беларускі ўндоўз”).

Leave a Reply