Вугоршчына і Беларусь

У Будапэшце аднаму зь лідэраў Вугорскай партыі рабочых Атылу Вайне ўчора прысудзілі адзін год умоўна за тое, што ён адкрыта насіў чырвоную зорку. Паводле вугорскіх законаў, гэты камуністычны сымбаль забаронены для публічнага выкарыстаньня. Забарона на камуністычныя сымбалі была ўведзеная ў 1989 годзе. У Вугоршчыне таксама забаронена ўжываць і нацысцкую сымболіку.

У нас-жа тым часам сьвяткуюць перамогу кастрычніцкай “рэвалюцыі” і выпадкова “забыліся” ўключыць у падпісны каталёг амаль усе незалежныя выданьні, у тым ліку “Нашу ніву”. Калі падпіскі ў 2006 годзе на іх сапраўды ня будзе, то можна будзе сьмела сказаць: гэта канец аўтарытарнай дзяржавы і пачатак сапраўднага таталітарызму, а-ля СССР.

4 Responses to “Вугоршчына і Беларусь”

  1. volja Says:

    А вось гэта будзе очань дажа інтярэсна, не знаходзіш? Усёж дзесьці павінна быць мяжа , калі усё дойдзе да абсурду, мо тады нешта і зменіцца. Канешне, пытанне калі? Але прынамсі мне ўжо зараз не страшна, як было калісь. Нават паглядзела нейкую перадачку па БТ, дзе захад аблівалі памоямі, ды і Чэхію да таго ж, паказвалі нават чэскіх дыпляматаў, калі іх здымалі схаванай камэрай… А такую ўжо чухню казалі! Трэ тое было чуць…Пад канец я ўжо смяялася, смех быў гістэрычны праўда, але гэта ўжо дробязі :)

  2. stolik Says:

    >>гэта канец таталітарнай дзяржавы і пачатак сапраўднай дыктатуры

    мне падаецца, што хутчэй “канец аўтарытарнай дзяржавы і пачатак сапраўднага таталітарызму” %)

  3. Administrator Says:

    Stolik: Так. Я, здаецца, у трох соснах заблытаўся.

  4. Administrator Says:

    “…то можна будзе сьмела сказаць: гэта канец аўтарытарнай дзяржавы і пачатак сапраўднага таталітарызму, а-ля СССР.” Ісправленному веріть. ;)

Leave a Reply