Сылезія
• pig_slaughter3.mov (11Мб, QuickTime відэа)
Гэты ўікенд мы правялі на вёсцы ў Сылезіі, і гэта быў фантастычны досьвед: забівалі сьвіньню, рабілі каўбаскі, гулялі па гарах… На гэтым відэа зафіксаваны момант недзе празь дзьве хвіліны пасьля таго, як сьвіньні стрэлілі ў галаву вялікай круглай куляй.
Пэўна, самае сьмешнае, што Робэрт, які трымае талерачку пад перарэзаным горлам і пералівае кроў у вядро, зьяўляецца актыўным “грынпісаўцам”, эколягам і актывістам па абароне навакольля. А самае цікавае, гэта мова, на якой размаўляюць людзі ў гэтай вёсцы. Гэта фантастычны кактэйль з польскай і чэскай мовы. Фанэтыка (дзеканьне, цеканьне) і інтанацыі на 100% польскія. Словы на 60-70% таксама польскія, а астатні лексыкон — нейкі дзіўны мікс з чэскіх, славацкіх і халера ведае якіх іншых (напрыклад, нямецкіх) словаў. Яны называюць гэта “наша мова”. Я разумеў яе ў шмат разоў лепш, чым стандартную літаратурную чэскую.
У першай палове дня я дапамагаў дзядам разьдзелваць сьвіньню, чысьціць кішкі і рабіць каўбаскі. Яны жартам абзывалі мяне “рускі полек” або “польскі рус”, бо я размаўляў зь імі на нейкай польска-беларускай трасянцы, і, як гэта ні дзіўна, яны мяне цудоўна разумелі.

November 21st, 2005 at 4:48 pm
дзёдзю жалка ;)
November 21st, 2005 at 5:02 pm
Ага. Для нас, дзяцей гораду, гэта перадусім жывая істота, жывёла з таго самага клясу, што і Homo Sapiens Sapiens.
А для жыхароў на вёсцы гэта эфэктыўная біялягічная машына, якая ўмее перарабляць сухую траву ў якаснае мяса. А вырошчваньне сьвіньні — звычайная праца па забесьпячэньні тэхнічнага працэсу “трава –> сьвіньніна”.
November 21st, 2005 at 7:41 pm
Heta videa? Farmat niejki sadavinny. ;-)
A ŭ toj vakolicy ja taksama byŭ. Niepadalok ad Ostravy. Vielmi fajna tam. Na novy hod źnirajemsia znoŭ.
November 21st, 2005 at 8:05 pm
Гэта я новы фоцік купіў пару дзён таму, і пакуль не было часу разьбірацца з устаноўкамі, таму сорры, калі што ня так. А ў чым уласна праблема, дарэчы? QuickTime - гэта, хіба, дрэнны фармат (даруйце, калі пытаньне for dummies)?
November 21st, 2005 at 10:31 pm
Nu, nia viedaju, nia viedaju. Jon dobry, badaj tolki tym, što pachodzić „z dobraj siami”, ale moža ja čahości nie prasiakaju.
Mnie to cikava było hlanuć, ale 10 MB na filmik daŭžynioj u paru sekund — heta ekstremizm. :-)))
P.S. Słuchaj, a što TAM vyrašyli z RSS-versijaj?
November 21st, 2005 at 10:32 pm
siamji, ofcoze… Sorrki.
November 21st, 2005 at 10:35 pm
Darečy, budź čałaviekam, pastaŭ sabie http://txfx.net/search/subscribe%20to%20comments%202
Heta lohka robicca!
November 21st, 2005 at 10:55 pm
А для чаго гэта трэба, калі ёсьць RSS-канал з комэнтамі feed:http://www.br23.net/be/comments/feed/
November 21st, 2005 at 10:57 pm
> 10 MB na filmik daŭžynioj u paru sekund — heta ekstremizm
I, napeuna, moj nieprafesijanalizm. Bo ja kazu, sto pakul nie razabrausia. Z jakasnaj 6-megapixelnaj fotki pamieram 1.5Mb ja mahu zrabic jakasnuju fotku 640×480 pamieram 80Kb. A z videa ja nikoli nie pracavau. Dyj i saftvera u mianie nijakaja niama dla videa-redahavannia. :(
November 21st, 2005 at 11:17 pm
Kanał z RSS-kamentarami mianie nie cikavić, bo mnie važnyja tolki adkazy na maje kamentary, nu moža taksama na niejkija inšyja, ale nie na ŬSIE.
November 26th, 2005 at 4:05 pm
>>>гэта быў фантастычны досьвед: забівалі сьвіньню, рабілі каўбаскі…
Гі-гі, я часам зьдзіўляюся, як начыста людзі могуць вызваляцца ад налёту сваіх папярэдніх цывілізацый. Вось мая сяброўка, 40 год пражыла ў Беларусі, год таму пабралася з галяндцам, а цяпер грукаеецца ў аську, скардзіцца, што ў Мінску гатэлі не браніруюць за месяц. І пытаецца, ці праўда ў нас па вуліцах мядзьведзі ходзяць:)))
Вось і ты на празаічную рэч беларускага жыцьця, рэагуеш, Уладзю, як сапраўдны нямецкі бюргер:)
Ага, а дзюшку шкада…