Польская прэса “за нашу і вашу свабоду”

Сяньня найбуйнейшыя польскія газэты выйшлі з чорнымі плямямі “цэнзарскага флямастара” на знак пратэсту супраць адсутнасьці свабоды слова ў Беларусі. Гэта проста фантастыка — шматмільённыя газэты ахвяравалі ўсёй першай паласой дзеля падтрымкі свабоднай прэсы ў Беларусі.

Пра гэту акцыю ўжо паведаміла Бі-Бі-Сі (“Polish press in Belarus protest”) і іншыя вядучыя сусьветныя СМІ.

6 Responses to “Польская прэса “за нашу і вашу свабоду””

  1. will_wall Says:

    бачыў сёння ў навінах - малайцы палякі. ідэя выдатная.

  2. Administrator Says:

    Цікава, колькі людзей у самой Беларусі пра гэта даведаюцца? Я думаю, было-б файна прывезьці некалькі тысяч нумароў у Беларусь. Хаця, я падазраю, што з такой эфэктнай першай старонкай яны і ў Польшчы ў шапіках не залежваліся… ;)

  3. Zołak Says:

    Absalutna słušna padazraješ. Heta tak raskrucili ŭ inšych medyjach, što ceły dzień praktyčna pa ŭsich radyjo j TV-kanałach zhadvali i hetyja hazety, i sytuacyju ŭ Biełarusi.

  4. brat_marakasau Says:

    Выдатная ідэя… Палякам - чэсьць і павага!

  5. volja Says:

    Uladze, znouki treba tvaja(vašaja) dapamoha. http://www.studenty.org/doc1.html Vos tut dakladna navina. Možna jaje nějak u efir puscic? Prosta dzjaučyna mne velmi dobra znajomaja, i ja ne svaja ad hetaj naviny…

  6. volja Says:

    Ups, ja loch, daruj, akazvajecca vy užo vedajece :)

Leave a Reply