Беларускія вэбсайты ў лістападзе

milinkevich.org — Калі нехта яшчэ ня бачыў, гэта афіцыйны сайт адзінага кандыдата. Пекны дызайн зрабіў адзін вядомы блоґер з Горадні.

praunik.org — Акурат праз год пасьля стварэньня гэтага праекту зьявілася яго папяровая вэрсія, друкаванае выданьне “Праўнік”.

www.nn.by — “Наша Ніва” абнаўляе дызайн.

best.by — Дзяржаўны апэратар “Бэст” адразу стварыў свой сайт на дзьвюх дзяржаўных мовах. Відаць, у адрозьненьні ад “МТС” і “Вэлкому” ў іх больш павагі да носьбітаў беларускай мовы.

antanian.draniki.com — Андранік Антанян міґраваў з ЖЖ і зрабіў сабе асобны блог на рухавічку WordPress.

andrus.blogsome.com — Палітычна-арыентаваны блоґ беларуса ў Амэрыцы.

myland.mpby.com — “Мая зямля” гэта вэбсайт з фатаґрафіямі беларускіх краявідаў і гістарычных мясьцінаў. Ёсьць знаёмыя твары.

partal.by — Фээрычны вэбзін пра беларускі дызайн (па-расейску).

deputaty.org — Вельмі цікава, што гэта за дэпутаты?

zubr-mogilev.org — Мугулёўскія “зубры” зрабілі сабе асобны сайт адразу пасьля “памаранчавай” рэвалюцыі. Сёньня яны сьвяткуюць першы дзень народзінаў.

Мае папярэднія вэб-агляды:
Восеньская калекцыя
Тэлеґраф.бай
МТС.бай

13 Responses to “Беларускія вэбсайты ў лістападзе”

  1. unutranyholas Says:

    Не будзем паказваць пальцам, хто зрабіў пекны дзізайн :)

  2. Administrator Says:

    Ці ўсё-ткі будзем? :))

    ЗЫ. Я паспрабаваў на http://blog.grodno.net/ двойчы зрабіць запіс, але цяпер іх ня бачу. У вас там цэнзура або нейкія правілы рэжыма дня?

  3. adelka Says:

    >Мугулёўскія “зубры” зрабілі сабе асобны сайт.
    дзела антаніяна жывёт і пабяждаіт :)

  4. antanian Says:

    > дзела антаніяна жывёт і пабяждаіт :)

    я не вінаваты, што так горад называецца.:)

  5. Administrator Says:

    ЗЫ. Яшчэ варта было-б адзначыць, што вэбсайт “беларускай хронікі” “Нямецкай хвалі” ў лістападзе стаў нарэшце двухмоўным, але я ўжо пра гэта пісаў у англамоўнай частцы.

  6. szaliony Says:

    unutranyholas: сaм сябе ня пaхвaліш - больш ніхто ня пaхвaліць? :)
    не, a сaйт клёвы нaсaмрэч

    цікaвa, aле з-зa белaрускaмоўнaгa сaйтa ў мяне змянілaся стaўленьне дa БЭСТa. Няверaгоднa - aле фaкт

    п.с. Улaдзю, a ты дзе нaрыў спaсылку нa блог Aндруся? Я ніколі ня бaчыў спaсылaк нa яго, і вэдaю прa сaйт толькі тaму, што ведaю сaмогa Aндруся (прaўдa, ня вельмі добрa)

  7. Administrator Says:

    > дзе нaрыў спaсылку нa блог Aндруся?

    Здаецца, на dzionnik.zolak.boo.pl быў лінк…

  8. adelka Says:

    2 antaniЯn
    але ў варыянце мУгулеў назва набыве пэўны ммм… каларыт :)

    наконт бгогдотгроднодотнэт - навігацыя не для маіх глуздоў :)

  9. Administrator Says:

    Adelka: На http://blog.grodno.net/ стаіць блогавы “дзьвіжок” абсалютна ідэнтычны таму, што стаіць тут на br23.

  10. Administrator Says:

    http://mfront.net/
    МАЛАДАФРОНТАЎСКІ САЙТ БЫЎ БЛЯКАВАНЫ НЕВЯДОМЫМІ
    Сёньня ў сярэдзіне дня зьнік доступ да электроннай старонкі Маладога Фронту, а з сэрвера goddady.com быў прыбраны уліковы запіс. Працу сайту ўдалося аднавіць на працягу некалькіх гадзінаў

    Мне вельмі цікава, як можна зьнішчыць уліковы запіс у рэгістратара дамэну (я так разумею, godaddy.com іхны рэгістрар)?

  11. мАгІлёвец Says:

    Мугулёў пакіньце ваколіцам! Трэба ж правільна казаць: Магілёў, Мунск, Гумель, Вуцубск, Бубруйск, Бурунавічы!!!

  12. adelka Says:

    значыць я тупая. і не магу ж я пра бр23нэт такое сказаць :)
    (да пабудовы коментаў)блін, не магу я без галінак як у жыжэ - нязручна.
    ты ў Мунск прыедзеш ці як?

  13. s13 Says:

    А агляд сайту http://s13.ru/ будзе? З панядзелка ён змяняе дызайн…

Leave a Reply