Archive for November, 2005

Шпіталі ў Індыі

Tuesday, November 15th, 2005

(Папярэджаньне: уразьлівым людзям раю не чытаць гэты допіс далей за першы сказ.) Сяньня ўбачыў такую навіну на сайце “Ройтэрс” па-ангельску:
Калькута (Індыя). Жанчыне, якая лячылася ад цукроўкі (дыябэту) ў дзяржаўным шпіталі мурашы зьелі вока. Пацыентка, якая пакутвала на інфэкцыю пасьля апэрацыі, крычала і клікала на дапамогу ўначы ў нядзелю, але мэдсёстры адказвалі ёй, што гэта звычайны […]

Крэмніевая даліна

Monday, November 14th, 2005

Вікіпэдыя: “Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там разьмешчана вельмі шмат высокатэхналягічных кампаній. Назва даліны паходзіць ад слова крэмень (silicon), паколькі гэты элемэнт зьяўляецца асноўным матэрыялам для вырабу электронных мікрасхемаў. Па-беларуску часам памылкова ўжываецца выраз Сыліконавая даліна (сылікон — жэлепадобны матэрыял, які выкарыстоўваюць у плястычнай хірургіі).”
Ліпковіч пра беларускую “Крэмніевую даліну”: “На адным паседжаньні, […]

Вільня і пах мяты

Saturday, November 12th, 2005

Маёй першай паездкай “за мяжу” стала паездка ў Вільню, ЛССР (Літоўская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка), калі мне было 9 або 10 гадоў.
Учора ў Скайпе я распытваў маму падрабязнасьці, але яна памятала толькі дарослыя фактоіды: колькі дзён мы былі, хто спазьніўся на цягнік, у каго мы спыніліся, як у мяне балеў жывоцік, па якіх вуліцах хадзілі… Для […]

Фатаздымкі гарадзенскага Чкалава

Thursday, November 10th, 2005

Яшчэ 175+ здымкаў на flickr.com
Палядзеў я на Чкалаўскія здымкі й аж самому захацелася пафоткаць. Мой старэнькі Fuji Finepix здох яшчэ некалькі месяцаў таму. Трэба купляць новы фоцік. Мо’ нехта можа параіць аматару (які хацеў бы рабіць больш прафэсійныя здымкі), які брэнд і якую мадэль варта купіць? Што датычыць бюджэту, то я баксаў 300 выдаткаваць гатовы…

Птушыны ґрып

Wednesday, November 9th, 2005

Мне чамусьці пачынае здавацца, што рызыка эпідэміі птушынага ґрыпу (штам H5N1) акажацца такой-жа бздурай, як і “праблема 2000 году” (Y2K bug) для кампутараў. Тады кампутарныя кансалтынґавыя фірмы зарабілі дзясяткі, а можа сотні мільёнаў даляраў на баязьлівых юзэрах. А сёлета швайцарская фірма “Roche” ўжо зарабіла мільярд даляраў на продажы “Tamiflu”.

Валянціна

Tuesday, November 8th, 2005

Больш як 2.5 гады таму, у дзень сьвятога Валянціна ў 2002 годзе, Ґуґл знайшоў 21 старонку са словам “Валянтына” і 2.860 старонак са словам “Валянціна”. Сяньня Ґуґл знаходзіць 69 старонак са словам “Валянтына” і 23.300 старонак са словам “Валянціна”. Колькасьць вэб-старонак менш як за тры гады вырасла ў 8,2 разы (на 720%!). Дык значыць, можна […]

“Нямецкая хваля” ўрэшце па-беларуску?

Monday, November 7th, 2005

Зь вялікай радасьцю сяньня заўважыў, што ў “чырвоны дзень календара” на старонцы “Беларуская хроніка” расейскага сайту “Deutsche Welle” з шасьці сьвежых матэрыялаў, чатыры — на беларускай мове. Я рады бачыць, што нарэшце “Нямецкая хваля” прыслухалася да пратэстаў:

Януш Анышкевiч: “Беларусы чакаюць ад нас дзеянняў”
Як у Мiнску адзначаўся Дзень кастрычнiцкай рэвалюцыi
У мiнскiм кiнатэатры «Перамога» адкрываецца […]

Беларускія вэбсайты: восеньская калекцыя

Sunday, November 6th, 2005

Увосень нашы вэб-дызайнэры і інтэрнэт-партызаны ўрэшце абудзіліся пасьля летняга адпачынку. Апошнім часам зьявіўся цэлы шэраг новых цікавых сайтаў.
• www.mara.by
Новы праект беларускай інтэрнэтнай леґенды Хведара Караленкі для ўсіх тых, хто шукае партнэра, сэксу, каханьня або проста забаўкі. Наш адказ date.by.
• gazetaby.com
Файная двухмоўная ґазэта Аляксандра Старыкевіча “Салідарнасць” цяпер даступная і ў сеціве!
• todar.net
Японская культура і японскія сьпевы […]

Москаў 1612

Saturday, November 5th, 2005

Сёлета 4 лістапада Расея ўпершыню афіцыйна сьвяткуе выгнаньне палякаў (насамрэч, палякаў і ліцьвінаў-беларусаў) з Масквы. У 1612 расейцы выгналі нашу ліцьвінскую і польскую шляхту з Масковіі. А сёньня гэта ў Расеі называюць “Днём нацыянальнага адзінства” (!) Самае сьмешнае, што гэтае сьвята ўрачыста адзначылі і ў праваслаўных цэрквах Беларусі. Значыць нашы праваслаўныя РПЦ’эшнікі адсьвяткавалі дату, калі […]

Гуглдрук і капітан Джон Сьміт

Friday, November 4th, 2005

Учора пачытаў урыўкі з дзясятку англамоўных кніг праз новы бэта-сэрвіс Google Print (”Гуглдрук”). Шкада, што бальшыня кніг, на якія я натрапіў, былі абароненыя аўтарскім правам і таму ад выведзенай старонкі можна было адгарнуць толькі некалькі старонак назад і некалькі — наперад.
Сярод іншага, напаткаў я цікавую амэрыканскую кніжку Ейла Рычманда (Yale Richmond) пра вядзеньне бізнэсу і […]