Ня наская Беларусь

• Гурт Belaruse (афіцыйны сайт www.belaruse.de) зь Нямеччыны. Грае рок. Ня мае ніякага дачыненьня да беларусаў.

• Гурт Belarus (афіцыйны сайт www.belarus.mu ) зь Вялікай Брытаніі. Грае рок. Ня мае ніякага дачыненьня да Беларусі.

• Тымчасам Тацяна ў “Нашай Ніве” напісала яшчэ адзін ліст пра акадэміка Міхайлава (я запосьціў яго ў комэнты да таго запісу). Anatoly Mikhailov. Рэктар ЭГУ. Ня грае рок. Не павінен мець ніякага дачыненьня да Беларусі. Але мае.

ЗЫ. А я з учорашняга вечара змарнаваў гадзінаў пяць часу і мэгаджоўль псыхасаматычнай энэргіі гуляючыся “ў гарады” на сайце www.geosense.net. Ува ўсіх стабільна выйграваў. Акрамя аднаго. Я думаю, гэта быў бот.

4 Responses to “Ня наская Беларусь”

  1. szaliony Says:

    здaровa. Слухaй, a што тaм нa сaйце “нямецкіх нябелaрусaў” прa Белaрусь нaпісaнa? A то мaя нямецкaя мовa мне дaзволілa толькі зрaзумець, што тaм нештa прa нaс нaпісaнa :(

  2. Administrator Says:

    http://www.belaruse.de/content/info_band.htm ?

    Гэта? Ну ціпа пішуць, што з 1991 году ёсьць такая тэрыторыя 207 тыс.кв.км. з 10 міл.насельніцтва, ёсьць такая брытанская песьня, якая дасягнула 12 месца ў гіт-парадзе Вялікабрытаніі ў 1993 годзе, а цяпер з жніўня 2000 году ёсьць і такі гурт з Ляйпцыгу, зь пяці чалавек… і г.д.

  3. endrus Says:

    З брытанскай Belarusi можа нешта атрымацца. Іх першы альбом “Communicate” зьявіцца ўвесну.

  4. Administrator Says:

    Прывітаньне, endrus! :)

    Мне таксама падалося, што брытанскія “беларусы” больш прыстойны рок граюць, за сваіх нямецкіх калег.

Leave a Reply