Музыка савецкая і расейская
Учора ў “Леўных кнігах” купіў на распродажы два дзясяткі дыскаў, у асноўным клясыкі і музыкі народаў сьвету (world music), у тым ліку адзін дыск расейскіх фальклёрных сьпеваў. Пры праслухоўваньні ўспомніўся даўні парадокс:
Я амаль на падсьвядомым узроўні не пераношу людзей тыпу Homo Soveticus, і наагул, палітычную ды ідэалягічную спадчыну СССР і камунізму. Але пры гэтым мне вельмі падабаюцца савецкія песьні, асабліва з ваеннага часу: “Священная война” Аляксандрава, “Катюша” Блантэра, “Тёмная ночь” Багаслоўскага, “Победа” Арцюнава, “День Победы” Тухманава. Ня тое, каб я іх слухаў кожны дзень, але мне сапраўды падабаецца такі тып музыкі і стыль выкананьня.
З другога боку, я нічога ня маю супраць расейскага народу (асабліва сам будучы на палову этнічным расейцам), але ад усіх гэтых рускіх народных — “Калинка”, “Тройка”, “Эй ухнем”, “Степь да степь кругом”, “Ах ты зимушка-зима”, “Во поле береза”, “Подай баллалайку” — адразу хочацца бегчы ў туалет і ванітаваць да поўнай ачысткі арґанізму.
Ня ведаю, чаму так.

December 5th, 2005 at 4:34 pm
Блін тое ж самае ўражаньне ад названых табой песень :)
December 5th, 2005 at 8:47 pm
:)
ЗЫ. Забыў дадаць. У мяне ёсьць знаёмы, які вельмі любіць нямецкія нацыскія маршы часоў Другой сусьветнай вайны, калекцыянуе mp3 і старыя кружэлкі. Пры гэтым дакладна не зьяўляецца прыхільнікам нацызму.
December 6th, 2005 at 2:01 am
э-э, шмaт нaс тaкіх. Думaю, у гэтым ёсьць нэйкі pattern :)
December 6th, 2005 at 2:02 am
* “нэйкі” should be read as “нейкі” :)
ніяк ня мaгу звыкнуць дa http://www.pravapis.org/translator_result.asp :)
December 6th, 2005 at 3:36 pm
2Administrator:
А ці няма ў Вас спасылак, дзе гэтыя маршы нацыскія можна было б спампаваць? :)
December 7th, 2005 at 6:28 pm
«Русские народные» в советском исполнении — это мумии. Настоящее русское пение — оно в глухих деревнях, с хрипотцой и с какой-то дикостью, и вот это я обожаю, но толком найти нигде не могу. В этом антирусскость советской власти: она уничтожила суть, сохранив формы. Впрочем, разная мещанская зараза вроде «русского романса» появилась еще до большевиков.
Кстати: «Священная война» — никакого не Александрова, это песня, написанная к Первой мировой, которую красные вернули, когда делать было уже нечего: только поменяли «тевтонскую» силу темную на «фашистскую» и вписали сомнительный куплет про «дадим отпор душителям всех пламенных идей».