Вялікае княства Літоўскае і таварыш Лу
Вось жа, нават у гэтым зусім непалітычным пытаньні нашыя погляды з таварышам Лу трошачкі адрозьніваюцца:
• Прыхільнікі ВКЛ – ненавісьнікі беларускага народу
Варта нагадаць таварышу Лу, што паводле сац.апытаньня, праведзенага летась, каля 30% беларусаў лічаць ВКЛ першай беларускай дзяржавы. Сваё меркаваньне з гэтай нагоды выказаў беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч: “Калі б не было Вялікага Княства Літоўскага, сёньня не існавала б прэзыдэнта Лукашэнкі.”
Дарэчы, пасьля зьяўленьня лукашэнкавых паправак у Крымінальны кодэкс мяне зацікавіла пытаньне: ці магу я або іншы грамадзянін Беларусі, нават чыста тэарэтычна, падаць у суд на таварыша Лу за дыскрэдытацыю нашай дзяржавы? А наагул, нават калі няма такой магчымасьці, было-б файна стварыць поўны сьпіс выказваньняў таварыша Лу, у якіх ён хлусіць, паклёпнічае або дыскрэдытуе дзяржаву Беларусь. Падазраю, што брашурка з цытатамі магла б выйсьці старонак на 20-30, а можа нават і болей.

December 8th, 2005 at 7:41 pm
У яго( Лу) першая дзяржава- гэта БССР, таму і народ беларускі- гэта савецкія людзі. Ён стварае дзяржаву па свайму “вобразу і падабенству”, таму і закон выдаў а “дыскрэдытацыі” менавіта сваёй дзяржавы, той якую ён хоча бачыць. А мы… так, мы сапраўды ненавіснікі той Беларусі, якую ён робіць…
December 8th, 2005 at 7:59 pm
Калі я казаў пра дыскрэдытацыю, я ня меў на ўвазе менавіта гэтыя заявы пра ВКЛ (тут якраз ён яшчэ можа паспрабаваць абараняцца :)).
Проста, раз ужо пра таварыша Лу пайшла гаворка, я выказаў сваю апінію пра новыя папраўкі ў КК. Пры чым, я нават і не жартую. Калі нехта наважыцца стварыць такую калекцыю цытатаў, я гатовы дапамагчы. Я думаю, было-б файна зрабіць нейкі такі супольны праект — поўны збор хлусьлівых цытатаў. А пасьля кожнай цытаты павінна ісьці тлумачэньне спэцыяліста (гісторыка, палітоляга, філёляга, фізыка і г.д.), у чым памылка і хлусьня, і праўдзівыя факты. Рабочая назва: “Крымінальная справа №1. Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь грамадзянінам Лу”. ;)
> мы… так, мы сапраўды ненавіснікі той Беларусі, якую ён робіць…
Нянавісьць адмоўная, антыпрадуктыўная эмоцыя.
December 9th, 2005 at 12:10 pm
Я таксама не мела на ўвазе тое, што ты падумаў я мела на ўвазе :)
Проста нейкім чынам прааналізавала фразу “Прыхільнікі ВКЛ-ненавісьнікі беларускага народу”. Я не кажу, што я ці нехта іншы нешта(некага) ненавідзяць, (тое, што гэта адмоўная і дэструктыўная эмоцыя ведаю цудоўна), проста Лукашэнка ў нейкай ступэні мае рацыю, калі так выражаецца…