Памёр Робэрт Шэклі

Сяньня ў шпіталі ў Нью-Ёрку ад наступстваў цэрабральнага анэўрызму памёр адзін з маіх улюбёных пісьменьнікаў-фантастаў Робэрт Шэклі. Гэта вельмі сумная навіна. Я зара’ спрабую спампаваць 175-мэгабайтнае відэа зь ягонага афіцыйнага сайту, але даўнлоўд мёртва завіс на лічбе 132 мэгабайты і далей ня рухаецца. Напэўна, з-за наплыву людзей вэб-сэрвэр не спраўляецца з нагрузкай. Гэта мелася быць відэа з тэлевізійнага ток-шоў з удзелам Уотсана, Куагліі, Міронава і Шэклі… А на ўвесь беларускі інтэрнэт, здаецца, ёсьць толькі адно апавяданьне Шэклі на беларускай мове - “Бітва” на Палічцы. Няўжо больш нічога не перакладалася?

Пару лінкаў:

  • Робэрт Шэклі ў беларускай Вікіпэдыі
  • sheckley.com - афіцыйны вэбсайт
  • Збор апавяданьняў на Амазон.цом
  • 2 Responses to “Памёр Робэрт Шэклі”

    1. _sojka_ Says:

      Вельмі сумная навіна :(. Гэта таксама адзін і з маіх улюбёных аўтараў.
      А перакладацца на мову - здаецца, больш нічога і не перакладалася.

    2. adelka Says:

      r.i.p.
      я фантастыку не вельмі люблю, але шэклі мне падабаўся, добры пісьменьнік быў.

    Leave a Reply