Штампік і мая паездка ў Менск
У сацыялістычнай Польшчы, як аказалася, таксама быў гэты оруэлаўскі дазвольны штампік “выезд ва ўсе краіны сьвету”, дарэчы, і расейскай мовай:

У нас яго Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным яшчэ некалькі гадоў таму, але хто ў нашай краіне паважае законы? АВІР працягвае рубіць капусту, не зважаючы на законы і суд.
Дарэчы, я вось якраз падумваю, ці ня зьезьдзіць мне ў Менск на Новы год або ў студзені? Якія будуць думкі на гэты конт? (Камэнтары адкрытыя для ўсіх, рэгістрацыя не патрэбная.)

December 15th, 2005 at 9:52 pm
Прыяджай! Назад ня выпусьцяць толькі :)
December 15th, 2005 at 10:37 pm
:) Ага. Вось я чаму і пытаюся… У акцівістаў Саюзу палякаў штампікі пахерылі. Я не акцівіст, але, как гаарыцца, мала лі што… У нас цяпер законы харошыя, строгія.
December 16th, 2005 at 6:27 am
Я б хацеў у Менск. Але нунах туды лезьці. Напэўна, нават з амэрыканскім грамадзянствам было б крыху страшна ехаць.
December 16th, 2005 at 9:54 am
Штампік не пахераць. Шапакляка і кампанія пакуль да КГБ не дабраліся. А калі падаўжаць штамп ня трэба, дык наогул праблемаў няма.
Дарэчы, я там табе пытаньне пакідаў пару разоў, але ты не адказаў. :-/
December 16th, 2005 at 12:17 pm
прыедзь на нг!!!!!!!!!!!!!!!!!! а то тут так сумна, наша паездка на нг у лес сарвалася(((
*падаюць ніц і стаяць на каленях…*
December 17th, 2005 at 10:36 pm
Yak bilo tak i zastaetsya, tol’ki darazhaet 145.000 bel.rublej uzho.
December 23rd, 2005 at 9:50 pm
welcome! mozham pabacycca