Ініцыятыўная група

У сувязі з гэтымі падзеямі, у апазыцыі, як выглядае, наступіў аўрал. А я сяньня атрымаў вось такі імэйл ад віртуальнага знаёмага. Перадрукоўваю яго вэрбатім, як ёсьць. Ніякай адказнасьці за зьмест ці праўдзівасць пададзенай інфармацыі, зразумела, несьці не магу.

Пачалося стварэнне ініцыятыўнай групы адзінага кандыдата ад дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча!

Калі вы жадаеце далучыцца да сябраў ініцыятыўнай групы (стаць адным з іх) адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча – запоўніце, калі ласка, звесткі пра сябе па-беларуску і па-руску.

Дашліце іх, калі ласка, на мэйл – alaksiejs@yahoo.com , i прадублюйце на arciuchou@bchd.info .

Заахвочваю пераслаць гэту форму сябрам і знаёмым – чым больш нас будзе
– тым больш будзе пераможцаў!

УВАГА! Апошні тэрмін падачы звестак – 12:00 21.12.2005 (серада).

БЕЛАРУСКАЯ ВЕРСІЯ

Прозвішча, імя, імя па бацьку - Пятроў Міхаіл Антонавіч
Дата нараджэння - 21.04.1956
Месца жыхарства - г. Пінск, вул. Савецкая, д.13, кв. 2
Раён - Цэнтральны
Тэлефон - х. (код) 44 53 12, м. 632 47 68

РУССКАЯ ВЕРСИЯ

ФИО - Иванов Иван Иванович
Дата рождения - 01.01.1977
Место жительства - г. Минск, ул. Карла Макса, д. 38, кв.12
Район - Центральный
Телефон - д. 220 45 38 м. 743 27 91

ПАТРАБАВАННІ да запаўнення.

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку пішам поўныя – па пашпарту.
2. Дата нараджэння – пішам таксама поўную – не 1.2.67, а 01.02.1967.
3. У месца жыхарства пішам прапіску – па пашпарту.
4. Раён, калі ласка, ня блытайце і не забывайце пісаць.
5. Тэлефоны пішыце кантактныя: хатні, мабільны. Калі няма нічога – так
і пішыце: няма.

Я думаю, інфармацыю аб ініцыятыўнай групе можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Мілінкевіча milinkevich.org.

14 Responses to “Ініцыятыўная група”

  1. lodar Says:

    а мне прыслалі таксама і такі імэйл:

    Прывітаньне!

    Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 сакавіка 2006 году.

    Вы можаце дапамагчы Беларусі, далучыўшыся да ініцыятыўнай групы беларускага кандыдата Зянона Пазьняка.

    Заяву аб далучэньні можна падаць ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь інтэрнэт -
    http://www.bielarus.net/archives/2005/11/04/382/ да 21 сьнежня.

  2. lodar Says:

    а мне прыслалі таксама і такі імэйл:

    Прывітаньне!

    Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 сакавіка 2006 году.

    Вы можаце дапамагчы Беларусі, далучыўшыся да ініцыятыўнай групы беларускага кандыдата Зянона Пазьняка.

    Заяву аб далучэньні можна падаць ва ўправе БНФ (пр. Ф. Скарыны 133-147 (ст. мэтро “Усход”)) ці празь інтэрнэт -
    http://www.bielarus.net/archives/2005/11/04/382/ да 21 сьнежня.

  3. kaciarynka Says:

    Дзіўна!У іх жа штабы мусісь з месяц пачалі працу.Зразумела, пазнякоўцы!У іх і рэсурсаў ніякіх няма…а тут - некалькі партый са штабамі ў кожным абласным цэнтары…

  4. Administrator Says:

    kaciarynka, sztaby i inicyjatyunyja grupy — heta roznyja reczy.

  5. Administrator Says:

    kaciarynka, a vos uzo i na aficyjanym sajcie kandydata zjavilasia hetaja infa, tolki kantaktnyja emaily czamusi inszyja:

    * http://by.milinkevich.org/data/ic_1/314/
    Далучайцеся да ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча!

  6. kaciarynka Says:

    Так, я разумею розніцу паміж штабамі і ініцыятыўнымі групамі, але - ці не не задача штабоў рыхтаваць пабобныя групы?Калі - не, то тады навошта яны?

  7. stolik Says:

    Я так разумею людзі з мясцовых штабаў будуць непасрэдна зьвяртацца да тых, хто зьмесьціць свае кантакты і потым кіраваць працэсам…

  8. parteigenosse Says:

    Рыдль, прашу, зрабі дабрую справу: зьмясьці і інфармацыю пра ініцыятыўную групу Зянона ПАЗЬНЯКА.

  9. Administrator Says:

    Parteigenosse, а што Зянон Станіслававіч ужо вярнуўся ў Беларусь?

  10. parteigenosse Says:

    Дзеля таго, каб вярнуўся і прашу, каб зьмясьціў.

  11. Administrator Says:

    Зянон Станіслававіч сказаў, што калі абвестка зьявіцца на сайце http://www.br23.net/ то ён прыедзе ў Беларусь? Калі так, то я гатовы разьмясьціць абвестку вялікімі тлустымі літарамі heading1.

  12. parteigenosse Says:

    Рыдль, Рыдль.

    Справа ж ня ў тым, ці ведае Зянон пра тваю старонку. Рэгістрацыя - дае магчымасьць вярнуцца і ня быць затрыманым на мяжы.
    Калі ты сапраўды хочаш гэтага, “калі так, то я гатовы разьмясьціць абвестку вялікімі тлустымі літарамі heading1.”

  13. Administrator Says:

    Не хачу нікога асабіста крыўдзіць, але на дадзены момант гэта выглядае як дзіцячая гульня. Прынамсі, у спадара Мілінкевіча (пры ўсіх хібах і недахопах) ідзе рэальная кампанія. Калі Зянон Станіслававіч вернецца ў Беларусь, я буду яго падтрымваць і аказваць дапамогу. А пры бягучым раскладзе, усякая агітацыя за Пазьняка, на маю думку, толькі дапамагае Лукашэнку.

  14. Mirritil Says:

    а мне не дасылалі такога… магчыма б далучыўся :(.

Leave a Reply