Нэйра Дзюбель у Празе

У мяне сусед з Саратава — вядомы рускі паэт — піша вершы, публікуе. Здаецца, харошы дзядзечка, толькі я зь ім зусім кантакту ня маю. А яшчэ ён любіць слухаць клясычную і старую савецкую музыку на максымальнай гучнасьці. Праўда, ня так часта, і ўдзень, калі мяне няма, дык я ня вельмі пераймаўся.

Але ўчора ён устроіў нам раньні пад’ём як у піянэрскім лягеры. А дзявятай раніцы ўключыў на поўную моц усякіх Кабзонаў і Сафіяў Ратару. З улікам таго, што мы ляглі спаць а 4-й раніцы, такога зьдзеку з нашых аўдыё-сэнсараў я цярпець ня мог.
“Дарагая жонка!” — гавару я, ускокваючы з ложку. — “Я павінен зрабіць папяраджальны стрэл”. Іду да абоймы з кампакт-дыскамі і выбіраю Red Hot Chili Peppers, вэры бэст.

Узровень гуку: 25 з 30.
Экстра бас: 1 з 5.

Пракруціў пару песень — нуль рэакцыі — за сьценкай уся тыя ж кабзоны. “Жонка!” — гавару я. — “Трэба выводзіць з ваеннай базы цяжкую артылерыю!”

Дастаю з абоймы Neuro Dubel, і ўключаю “Скрыпку Дрыгвы” на repeat one, узровень гуку: 29 з 30, экстра бас: 4 зь 5. І дынамікі паварачваю да сьценкі. Суседзкай. А сам — хуценька ў душ.

А душ у нас з гукавай ізаляцыяй. Праўда, як аказалася, супраць такой артырэліі ня папрэш. Плястыкавыя фіранкі ў душы жвава вібрыравалі ў рытм “Нэйра Дзюбеля”, пакуль я нашампуньваў галоў, у думках плянуючы наступныя крокі Вялікай вайны. Але не спатрэбілася. Пасьля пары рыпітаў “Нэйра Дзюбеля” ў расейскага паэта запанавала мёртвая цішыня, як у радзівілаўскім фамільным склепе.

1:0 на карысьць беларускага панк-року.

І з Раством Хрыстовым!

8 Responses to “Нэйра Дзюбель у Празе”

  1. Slaver Says:

    І мне часам дапамагае ў такіх сытуацыях беларуская музыка :)

  2. UnSeen Says:

    =)
    Што гаварыць, усякіх Кабзонаў няма чаго і параўноўваць з Нейра Дзюбелем :) Нейра Дзюбель значна лепш уздзейнічае на суседзей :)

    Нешта я даўно не слухаў НД.

    Дастаў дыск, слухаю “Скрыпка Дрыгвы” :)

  3. endrus Says:

    Ой, павесяліў на Каляды :))). Са сьвятам!

  4. газэта VYDRA Says:

    Шаноўны, уалі вы нічога ня маеце супраць… хочам надрукаваць ваш матэрыяльчык у бліжэйшым нумары.

  5. balachon Says:

    :) добры анэкдот!
    З Раством!

  6. Zołak Says:

    :)

  7. 123 Says:

    Рыдэль нагадаў маіх знаёмых, якія таксама супроць суседзкіх “кадашавых і іньшых гопнікаў” стаўляюць сваіх “кіпелавых, крэдлаў і іньшы жорсткі мэтал”.

    Ня ведаючы добра па-крывіцку, раней называў сьвята іначай - “Ражджэсьце”

    З Раством!

  8. Administrator Says:

    > супроць суседзкіх “кадашавых і іньшых гопнікаў” стаўляюць сваіх “кіпелавых, крэдлаў і іньшы жорсткі мэтал”.

    Перамагае мацнейшы! :))

Leave a Reply