Навагоднія палюцыі

Здаецца, ніколі раней я не рабіў навагодніх resolutions (рэзалюцыяў, рашэньняў, пастановаў? :)), але сёлета вырашыў зрабіць выключэньне. Чаму не рабіў? Бо заўсёды ў глыбіні верыў у фаталізм — незалежна ад маіх высілкаў мае адбыцца тое, што адбудзецца ўсё роўна. Але ў 2005 годзе мяне неаднарозова наведвала адчуваньне згубленнага часу і бессэнсоўнасьці таго, што я рэґулярна раблю, таму я вырашыў, што трэба зноў заняцца “самаўдасканаленьнем” (што я любіў рабіць у 12-15 гадоў, чытаючы Дэйла Карнэгі і іншую дапаможную ды псыхалягічную ліЦяратуру з Захаду, а потым закінуў самую ідэю такога тыпу “ўдасканаленьня”).

Магчыма, жаданьне гэтае выклікана маім разуменьнем страчанага, змарнаванага часу ў апошнія гады. Галоўная мэта маіх рэзалюцый — зэканоміць час на непатрэбных “целарухах” і зрабіць сваё жыцьцё цікавейшым.

1. Шчадаваньне часу

— Менш чытаць ЖЖ і асабліва дыскусіяў у ЖЖ. (Мо’ на першы час нават зрабіць скрыпт, які блякую загрузку сайту ў ІЕ і Жарлісіцы.)

— Ня ўдзельнічаць у форумах. (Гэта ўжо амаль на 100% выканана.)

— Ня ўдзельнічаць у Вікіпэдыі, апрача чытаньня кампутарных і навуковых артыкулаў.

— Не гуляць у кампутарныя гульні і ў шахматы. (Гэта цікавая інтэлектуальная гульня, і я не павінен быў-бы разглядаць гэта як марнаваньне часу, але рэч у тым, што я заўсёды стаўлю ў праґраме малую глыбіню пошуку, каб заўсёды выйграваць, і мая шахматная гульня зводзіцца да ўзроўню крыжыкаў-нолікаў.)

2. Ашчаджаны час

Больш чытаць. Толькі сёлета я пачаў разумець мімалётную кароткасьць той мілісэкунды, што чалавек жыве на гэтым сьвеце, і той маштаб назапашаных ведаў і тысяч цікавых, цудоўных кніг, якія я ніколі не пасьпею прачытаць, калі буду праводзіць так шмат часу з кампутарам, робячы бессэнсоўныя рэчы (як то перагружаць старонку friends view).

— Прачытаць шэраг кніг па фотамастацтву і самому навучыцца рабіць больш прафэсійныя фатаздымкі.

— Павысіць хуткасьць чытаньня і ўзровень канцэнтрацыі пры чытаньні. (Хуткасьць напэўна не датычыць мастацкай літаратуры, бо яе ўсё адно хочацца чытаць павольна.)

— Магчыма, больш даведацца пра будызм і майстэрства мэдытацыі. Я прачытаў сёлета адну кніжку з сэрыі “Дыялёгі з Далай Ламам”, і мне крэпка спадабаліся практычна ўсё, што я даведаўся пра будыстаў.

— Палепшыць псыхалягічную моц і фізычную форму, якая з жніўня гэтага году знаходзіцца ў гаротным стане.

— Больш сур’ёзна заняцца мовамі. Ёсьць тры мовы, на якіх я хацеў бы сканцэнтравацца: нямецкая, чэская, альбанская. Нямецкую, каб не забыць і далей палепшыць (я ўжо заўважыў, што вельмі шмат запамятаў за два гады). Чэскую, бо сорамна, што дагэтуль гавару на самым прымітыўным пачатковым узроўні, а хочацца пачытаць Швэйка, Кліму і Кундэру ў арыґінале. Альбанскую… ну вы ў курсе.

3. Блоґінґ

— Я падумваю на зьменай фармату гэтага блоґу і, магчыма, адкрыцья іншых блоґаў на ангельскай і беларускай мовах. Можаце выказаць свае парады і пажаданьні, але не гарантую, што абавязкова прыслухаюся.

Са сьвятамі.

16 Responses to “Навагоднія палюцыі”

  1. litota_ Says:

    А дадайце мяне новую ў сябры, каб я магла чытаць вашыя схаваныя запісы.

  2. Administrator Says:

    Добра. Дарэчы, ты магла-б за 10 даляраў перайменаваць дзёньнік. Тады ня трэба было траціць гадзінаў часу на перазапіс дзёньнікавых допісаў і не было-б рызыкі страціць чытачоў.

  3. litota_ Says:

    Я гэтага ня ведала…

  4. Zołak Says:

    Amitna, Neo, ambitna…

  5. Administrator Says:

    Z jakoha casu ja stau “abranym”? ;) Ja dumau, u nas abrany tolki adzin.
    “Narodna abrany”.

  6. Palivac Says:

    “Больш сур’ёзна заняцца мовамі”

    Зараз колькі ведаеш? Тры?

  7. UnSeen Says:

    З НОВЫМ ГОДАМ!!!!

    Усяго найлепшага!

  8. 3432 Says:

    Z Novym Rokam! Kamputar mabyc i skodzic, ale usio rouna rec patrebnaja

  9. 3432 Says:

    I caho moj kamentar cakaje maderacyji…

  10. Aharoni Says:

    I don’t know, your blog is just fine. The template looks OK, you post often and write well, why would you want to change?

  11. endrus Says:

    Файны блог. Мне падабаецца. Наконт зьмены фармату, а што зьмяняць? Як мне падаецца, тут усё і так добра.
    Фото-блог - файная ідэя, канешне, але як дадатак.Канешне, было б крута каму-небудзь стварыць першы беларускі podcasting, ці яшчэ цікавей відэа-блог :).

  12. Administrator Says:

    Palivac: “Зараз колькі ведаеш? Тры?”
    Дзьве больш-менш нармальна. Яшчэ адну (першую родную :)) пачаў забываць. У дадатак яшчэ трохі памятаю нямецкую і баўгарскую. Так што каля пяці…

    UnSeen: З НОВЫМ ГОДАМ!!!! Усяго найлепшага!
    Дзякуй! Цябе таксама віншую! І не хварэй. :)

    3432: “Z Novym Rokam! Kamputar mabyc i skodzic, ale usio rouna rec patrebnaja”
    Tak jano i josc. Prykladna jak malatok. Kali pravilna uzyvac, to nia skodzic. :)

    “I caho moj kamentar cakaje maderacyji…”
    Abaraniajusia ad spamerau i idyjotau. Darujcie za niazrucnasci.

    Aharoni: I don’t know, your blog is just fine. The template looks OK, you post often and write well, why would you want to change?

    Hi! Happy New Year and Chanuka! :)

    As you could guess, I’m beginning a new self-improvement quest, so my virtual identity will probably need a face-lift too. ;))

    On a more serious note, I’m still undecided. At this moment, the English version of the blog is like a mini-newspaper about events in Belarus, and Belarusian part is an unsystematic collection of thoughts and entries which don’t have any unifying idea behind it… The English-speaking readers might think that this is a boring opposition-sponsored newsletter, and Belarusian-speaking people might think

    Another idea I have is to start learning again about new Web technologies (because I’m really falling behind), especially ASP.NET and Ajax, andmaybe to start up a technical blog about it. That would be the best way for me to learn (you know when you explain to other people… ;)). But, on the other hand, there are thousands of such blogs in English already, the niche is filled to the top…

    endrus: Файны блог. Мне падабаецца. Наконт зьмены фармату, а што зьмяняць? Як мне падаецца, тут усё і так добра.

    Дзякуй. Пра зьмены гл. трошкі вышэй па-ангельску.

    > Фото-блог - файная ідэя, канешне, але як дадатак.

    Гэта зразумела.

    > Канешне, было б крута каму-небудзь стварыць першы беларускі podcasting, ці яшчэ цікавей відэа-блог :).

    Ёсьць http://www.podcasting.by/
    Праўда цікавага там пакуль мала.

    Можаш паспрабаваць зарэгіцца там і пачаць рабіць свой!

    Вось глядзі, як гэта прыкладна выглядае:
    http://rydel.podcasting.by/

    (Я-б, напэўна, заняўся, але мне здаецца, што ў мяне голас нерадыйны, а самае галоўнае — няма добрых ідэяў і часу)

  13. endrus Says:

    “Мая любімая беларуская бабуля з Канады — Івонка Сурвіла — віншуе беларусаў з Новым годам.”

    Хаха, мая таксама! Тут мы салідарныя. Не, на жаль, бракуе часу, каб вартае нешта запусьціць. Але думаю, што прыдзе яшчэ беларускі подкастынг. Пакуль яшчэ для такога аўдыторыя замалая на Радзіме. Хаця подкастынг, як мэдыйны праект для дыяспары, цалкам не благая ідэя. Відэаблогінг таскама становіцца актуальным у Амэрыцы. Даволі радыкальна падаюць у коштах камкордэры. Цяпер можна неблагія цацкі знайсьці за 300-500 грынаў.

  14. Administrator Says:

    endrus: Чаму ж? Народ на http://www.podcasting.by/ , здаецца, ходзіць, калі верыць унутранай стастыстыцы.

    Подкаст — Хіты сёньня — Хіты ўсяго

    Атлянтыда — 4 — 847

    Ivonka Survila from Canada — 7 — 7

    Кароль Артур і рыцары круглага стала — 4 — 887

    long play — 2 — 840

    Тыя старыя я загрузіў недзе ў жніўні. І вось з таго часу больш як 800 чалавек іх праслухала.

    ЗЫ. Іншая справа, што сэрвэр беларускі (улады могуць зачыніць, калі нешта не спадабаецца). Па-другое, здаецца, з тэхнічным бокам у іх ня ўсё добра. Сайт не працаваў амаль цэлы месяц ў сьнежні.

  15. Syarzhuk Says:

    “Мо’ на першы час нават зрабіць скрыпт, які блякую загрузку сайту ў ІЕ і Жарлісіцы.)”

    1. Start|Run
    2. notepad c:\%WINDOWSDIR%\system32\drivers\etc\hosts.
    3. Ctrl+End
    4. 127.0.0.1 livejournal.com
    5. File|Save
    6. File|Exit
    Done!

  16. antanian Says:

    дзякуй!

Leave a Reply