Archive for December, 2005

Навагоднія палюцыі

Friday, December 30th, 2005

Здаецца, ніколі раней я не рабіў навагодніх resolutions (рэзалюцыяў, рашэньняў, пастановаў? :)), але сёлета вырашыў зрабіць выключэньне. Чаму не рабіў? Бо заўсёды ў глыбіні верыў у фаталізм — незалежна ад маіх высілкаў мае адбыцца тое, што адбудзецца ўсё роўна. Але ў 2005 годзе мяне неаднарозова наведвала адчуваньне згубленнага часу і бессэнсоўнасьці таго, што я рэґулярна […]

1984-1986 у дзёньніках Я.Б.

Wednesday, December 28th, 2005

Учора-сёньня пачытаў дзёньнікавыя запісы Янкі Брыля, зробленыя за савецкім часам (1984-1986). Шчыра кажучы, я чакаў большага, бо чуў, як Брыля неаднаразова ставілі ў адзін шэраг з Васілём Быкавым і клясыкамі. Дзёньнік, як на маю думку, слабаваты, падсумоўваючы ў трох словах, гэта калекцыя кароткіх “блоґавых” запісаў, у якіх апрача цікавостак і дасьціпных ідэяў даволі шмат унутрыпісьменьніцкіх […]

Сьляпое вока ў маіх снох

Monday, December 26th, 2005

“У снах далёка ад дому
Праяўляюцца плёнкі старыя
Дзён былых і наступных
Магчыма.
Р.Б.”
Пра сэкс і палёты ў снах я ўжо быў пісаў, а зараз раскажу пра іншыя фізычныя бздуры з маіх сноў. Мо’ нехта дапаможа разабрацца, што гэта азначае, калі гэта наагул можа нешта азначаць. Навукоўцы так і не прыйшлі да кансэнсусу і канчатковай высновы, што азначаюць сны. […]

Нэйра Дзюбель у Празе

Saturday, December 24th, 2005

У мяне сусед з Саратава — вядомы рускі паэт — піша вершы, публікуе. Здаецца, харошы дзядзечка, толькі я зь ім зусім кантакту ня маю. А яшчэ ён любіць слухаць клясычную і старую савецкую музыку на максымальнай гучнасьці. Праўда, ня так часта, і ўдзень, калі мяне няма, дык я ня вельмі пераймаўся.
Але ўчора ён устроіў […]

Вікіпэдыя: мае два цэнты

Wednesday, December 21st, 2005

Учорай Андранік Антанян чарговы раз накінуўся з крытыкай на Вікіпэдыю, абазваўшы праект “валтузьнёй анальфабэтаў”. Паколькі я таксама быў актыўным удзельнікам і застаюся квазі-пасіўным удзельнікам гэтай “валтузьні анальфабэтаў” і паколькі я паважаю меркаваньні Андраніка ў ліцяратурна-энцыклыпядзічна-гуманітарных пытаньнях, то лічу патрэбным даць адказ са свайго анальфабэцкага пункту гледжаньня.
Маё стаўленьне да Вікіпэдыі за час працы з рэсурсам мянялася […]

“Нью Сайнтыст” тры гады таму

Sunday, December 18th, 2005

Да мяне выпадкова патрапілі пяць нумароў часопісу “New Scientist” (брытанскі штотыднёвік, які піша пра апошнія навіны навукі і тэхнікі) з 2002 году, якія я зь вялікай цікавасьцю прачытаў учора і сяньня. Усё-ткі дзіўна, наколькі цяжка нешта прадказваць у навуцы нават на самы кароткі тэрмін. Вось толькі некаторыя недакладнасьці ў праґнозах, якія я напаткаў у гэтых […]

Ініцыятыўная група

Saturday, December 17th, 2005

У сувязі з гэтымі падзеямі, у апазыцыі, як выглядае, наступіў аўрал. А я сяньня атрымаў вось такі імэйл ад віртуальнага знаёмага. Перадрукоўваю яго вэрбатім, як ёсьць. Ніякай адказнасьці за зьмест ці праўдзівасць пададзенай інфармацыі, зразумела, несьці не магу.
Пачалося стварэнне ініцыятыўнай групы адзінага кандыдата ад дэмсілаў Аляксандра Мілінкевіча!
Калі вы жадаеце далучыцца да сябраў ініцыятыўнай групы (стаць […]

Штампік і мая паездка ў Менск

Thursday, December 15th, 2005

У сацыялістычнай Польшчы, як аказалася, таксама быў гэты оруэлаўскі дазвольны штампік “выезд ва ўсе краіны сьвету”, дарэчы, і расейскай мовай:

У нас яго Канстытуцыйны суд прызнаў незаконным яшчэ некалькі гадоў таму, але хто ў нашай краіне паважае законы? АВІР працягвае рубіць капусту, не зважаючы на законы і суд.
Дарэчы, я вось якраз падумваю, ці ня зьезьдзіць мне […]

Сорам апазыцыйных журналістаў

Tuesday, December 13th, 2005

Даўно хацеў напісаць пару словаў пра адзін апазыцыйны навіновы вэбсайт, а сяньня якраз зьявілася чарговая нагода.
Выкраданьне чужых навінаў
Па-першае, вельмі непрыемна і непрафэсійна выглядае тое, што яны крадуць навіны з усяго беларускага і расейскага сеціва, не пазначаючы першакрыніцы. Гэта на іхнай мове эўфэмізмаў называецца “дайджэст”. На маю думку, гэта проста вельмі не прафэсійна. Па-другое, гэта вельмі […]

LaLaLaLa

Sunday, December 11th, 2005

Наступны раз, калі ўбачыце на форумах омнісцыентнага “тожабеларуса”, якому дужа не падабаюцца мяккія [л’] у клясычнай беларускай мове, не сьпяшайцеся флэйміць і сварыцца, а скажыце яму, што вы зь ім цалкам згодны — трэба ва ўсіх гэтых запазычаных пісаць цьвёрды [л].
піць “Фінландыю”
падымаць ламант
глядзець у каландар
упрыгожваць елку гірландай
і пеністая марская хвала
на гланцавай паперы
рэжа цыркуларная піла
ідзе кампілацыя […]