Archive for December, 2005

Жорсткі Макстор і скочка па імені Jumper

Sunday, December 11th, 2005

Мой першы ўласны кампутар меў вінчэстар памерам 20 мэґабайт. Гэта быў ужываны кампутар, які я на сваім карку прывёз з ЗША ў Беларусь у 1994 годзе. Праз два гады я купіў за 200 даляраў ужываны 486-ы, які меў жорсткі дыск памерам 270 мэґабайт. Потым я вучыўся ва ўнівэрсытэце і з доступам да кампутараў ад 8-й […]

Памёр Робэрт Шэклі

Saturday, December 10th, 2005

Сяньня ў шпіталі ў Нью-Ёрку ад наступстваў цэрабральнага анэўрызму памёр адзін з маіх улюбёных пісьменьнікаў-фантастаў Робэрт Шэклі. Гэта вельмі сумная навіна. Я зара’ спрабую спампаваць 175-мэгабайтнае відэа зь ягонага афіцыйнага сайту, але даўнлоўд мёртва завіс на лічбе 132 мэгабайты і далей ня рухаецца. Напэўна, з-за наплыву людзей вэб-сэрвэр не спраўляецца з нагрузкай. Гэта […]

Вялікае княства Літоўскае і таварыш Лу

Thursday, December 8th, 2005

Вось жа, нават у гэтым зусім непалітычным пытаньні нашыя погляды з таварышам Лу трошачкі адрозьніваюцца:
• Прыхільнікі ВКЛ – ненавісьнікі беларускага народу
Варта нагадаць таварышу Лу, што паводле сац.апытаньня, праведзенага летась, каля 30% беларусаў лічаць ВКЛ першай беларускай дзяржавы. Сваё меркаваньне з гэтай нагоды выказаў беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч: “Калі б не было Вялікага Княства Літоўскага, сёньня […]

Тэлеґрама з моўнага фронту

Tuesday, December 6th, 2005

Пару цікавых навінак зь беларускамоўнага фронту, у некалькі радкоў:
1. TELETEXT па-беларуску
Палякі зрабілі беспрэцэдэнтны крок: упершыню ў гісторыі беларуская мова зьявілася на TV у сыстэме Teletext, у навінах “Палёніі”. Падрабязнасьці можна пачытаць тут або запытацца ў Золка.
2. Брэнды і рэкляма на беларускай мове
Яшчэ некалькі гадоў было заўважана, што многія расейскамоўныя фірмы ў Беларусі часта праводзяць рэклямныя […]

Музыка савецкая і расейская

Monday, December 5th, 2005

Учора ў “Леўных кнігах” купіў на распродажы два дзясяткі дыскаў, у асноўным клясыкі і музыкі народаў сьвету (world music), у тым ліку адзін дыск расейскіх фальклёрных сьпеваў. Пры праслухоўваньні ўспомніўся даўні парадокс:
Я амаль на падсьвядомым узроўні не пераношу людзей тыпу Homo Soveticus, і наагул, палітычную ды ідэалягічную спадчыну СССР і камунізму. Але пры гэтым мне […]

Ня наская Беларусь

Friday, December 2nd, 2005

• Гурт Belaruse (афіцыйны сайт www.belaruse.de) зь Нямеччыны. Грае рок. Ня мае ніякага дачыненьня да беларусаў.
• Гурт Belarus (афіцыйны сайт www.belarus.mu ) зь Вялікай Брытаніі. Грае рок. Ня мае ніякага дачыненьня да Беларусі.
• Тымчасам Тацяна ў “Нашай Ніве” напісала яшчэ адзін ліст пра акадэміка Міхайлава (я запосьціў яго ў комэнты да таго запісу). Anatoly Mikhailov. […]