Сем гадоў у Тыбэце

Сяньня ва ўзросьце 93 гадоў памёр Генрых Гарэр (Heinrich Harrer). Гэта менавіта яго грае Брэд Піт у фільме “Сем гадоў у Тыбэце” (Seven Years in Tibet). Зараз прачытаў у нямецкай Вікіпэдыі міні-біяграфію гэтага легендарнага аўстрыйскага альпініста з нацысцкім мінулым і дужа захацелася палядзець фільм і прачытаць аднайменную аўтабіяграфічную кнігу Гарэра пра жыцьцё ў Тыбэце з настаўнікам Далай Ламы. Шлях ад эсэсаўца да вандроўніка-будыста?

6 Responses to “Сем гадоў у Тыбэце”

  1. antanian Says:

    шлях на самой справе не такі далёкі. У межах ген. лініі парціі.

  2. Administrator Says:

    Ты маеш на ўвазе прывязку “арыйскіх” ідэяў Гітлера да старадаўніх канцэпцый гіндуізму?

  3. antanian Says:

    нацы падтымлівалі тыбецкую тэму. як маглі.

  4. Administrator Says:

    А можна падрабязьней?

    Бо мне (я, праўда, вельмі паверхнева валодаю сабжам) здаецца, што ідэалягічна, калі наагул можна на адной лінейцы параўноўваць будызм і нацыянал-сацыялізм, яны ляжаць на супрацьлеглых канцах спэктру.

  5. antanian Says:

    асаблівых падрабязнасьцяў ня ведаю. Але ў беларускіх газэтах часоў вайны тэма барацьбы тыбецкага народа супраць Брытаніі даволі падрабязна асьвятлялася.

  6. 2323 Says:

    naprykancy henaha filmu azno pusciu slazu ..cikavaje kino

Leave a Reply