Відэакліпы з Польшчы і Юты

Калі вы маеце хуткае інтэрнэт-злучэньне, раю паглядзець выпуск тэлевізійных навінаў першага польскага каналу TVP1 ад 5 студзеня:

tvp.pl/video/2006/01/05…

Тры хвіліны (ад 00:12:15 да 00:15:15) прысьвечаны тэме “новага польскага радыё для Беларусі”. Прадстаўнік канцылярыі польскага прэм’ер-міністра, сярод іншага, кажа: “…гэта будзе файнае радыё, а не … [лухта] накшталт Радыё Свабода”. (За спасылку дзякуй С.Шупу.)

ЗЫ. А ў англамоўнай частцы я выклаў кароткі відэакліп з Алімпійскіх гульняў у Солт-Лэйк-Сіці 2002 году. Гэта, напэўна, самы вядомы гол нашай хакейнай зборнай за ўвесь час існаваньня незалежнай Беларусі.

8 Responses to “Відэакліпы з Польшчы і Юты”

  1. stolik Says:

    >> Тры хвіліны (ад 12:15 да 15:15)
    хвіліны ці гадзіны?

    а якое насамрэч было слова замест [лухты]?

  2. Administrator Says:

    Хвіліны, канечне! :))
    Пачатак: 12 хв. 15сэк. Канец: 15хв. 15сэк.

    Гэта недакладная цытата. Чыноўнік кажа, нешта ціпа “у нас будзе нармальнае радыё з усімі прыбамбасамі, а ня тое, што гэтае Радыё Свабода, дзе адна палітыка”.

  3. Zołak Says:

    Dakładnaja cytata:

    “Гэта будзе праект кругласутачнага радыё. Сур’ёзны, звычайны.

    Не кшталту Радыё Свабода, якое перадае толькі палітычныя камунікаты.”

  4. Administrator Says:

    Dziakuj, Zołku! A ty uzo hatovy pracavac pa 24 hadziny za sodni? ;))

  5. Administrator Says:

    ЗЫ. Дарэчы, сёньня будзе інтэрвію зь Мілінкевічам на Эўраньюс:

    http://www.br23.net/en/2006/01/10/milinkevich-on-euronews-channel/

    21:15 па Варшаве і Празе. Ці ты ня ведаеш, як зь іхнай відэаплыні можна выдраць кавалак з інтэрвію і захаваць у непаточным фармаце (MPEG, WMV, QT)?

  6. Ondrej Soukup Says:

    OFFTOP. Uladzimir, do you have some more info on ban for students of Czech language? I would like to make some sort of noise because of it. Could you send me info at ondra.soukup@centrum.cz or to my LJ? Thanks in advance, Ondrej

  7. Zołak Says:

    Hehe, Ty chočaš majoj smierci? ;-)
    U mianie i ad 16 hadzin u dzień hałava pad viečar hluki iduć.

  8. Zołak Says:

    Udałosia?

Leave a Reply