Смакоцьце
А што, няўжо ў Беларусі сэрвіс і ідэя del.icio.us (сма.коць.це) нікому не імпануе? Па-мойму, ідэя адкрытых для ўсіх букмаркаў — надзвычай файная рэч. І гэта не асобныя адзінокія старонкі (ціпа гэтай і соцень іншых), а адзіная злучаная супольнасьць, у якой з дапамогай тэгаў (ключавых словаў, якімі пазначаюцца лінкі) можна шукаць “вялікую праўду”, “цайтгайст” і “адзіную падсьвядомасьць” усяго інтэрнэту, іншымі словамі, адсочваць інтэрнэтныя трэнды ўсяго чалавецтва (з падгрупы Homo Sapiens Internetus).
Можа нехта мне і не паверыць, але калісьці даўно, гады два-тры таму, я думаў зрабіць нешта вельмі падобнае. Менавіта тады, калі я зрабіў старонку з адкрытымі спасылкамі, я падумаў, што добра было-б сартаваць іх паводле таго, на якія зь іх часьцей за ўсё клікаюць іншыя наведвальнікі старонкі. Наступная ідэя была ў тым, каб кожны меў магчымасьць ствараць сабе ўласныя букмаркі, і калі нейкі лінк паўтараецца шмат разоў у многіх людзей, то яго паказваць на асноўнай старонцы як папулярны. Карацей кажучы, той самы del.icio.us, толькі бяз тэгаў.
А пра ўсякія тэгі я тады і ня думаў. Сапраўдную сілу тэгаў я пачаў разумець зусім нядаўна, калі пачаў разьбірацца з сартаваньнем фотак на лякальным вінчэстары.

January 13th, 2006 at 12:25 pm
Я паставіў сабе нават адмысловае дапаўненьне да Firefox. Але карыстаюся пакуль што зусім троху. Ідэя вельмі добрая, зь цягам часу і ў нас прыжывецца!
January 13th, 2006 at 3:07 pm
Можа нават зь цягам часу і нашы ўласныя зьявяцца, як з прыкладам блогаў ( http://blog.inf.by/ ). Проста http://del.icio.us/ стаў самай першым і, напэўна, самым папулярным сэрвісам тыпу “social bookmarking” (літаральна “сацыяльнае букмаркаваньне”). А пасьля яго ў англамоўным інтэрнэце ўжо зьявіўся дзясятак падобных сайтаў такога-ж тыпу:
http://www.BlinkList.com
http://www.BuddyMarks.com
http://www.connotea.com (для вучоных)
http://www.de.lirio.us (оўпэнсорсны клон del.icio.us)
http://www.digg.com
http://www.furl.com
http://www.GiveALink.org
http://www.StumbleUpon.com
http://www.TagTooga.com
January 13th, 2006 at 4:06 pm
я часам карыстаюся - http://del.icio.us/CalciumFresser
дарэчы, ёсць plug-in (і не адзін), які дазваляе допісы з WordPress адразу заносіць ў del.icio.us - Bookmarker
January 13th, 2006 at 11:59 pm
Я давно заводив собі екаунт на делісіо, але так і не користуюся, не знаю чому.
January 14th, 2006 at 6:42 pm
у свой час заходзіў, глядзеў, не зразумеў, навошта гэта можа быць патрэбна і чым цікава. можа нейкі цікавы “тур” ёсьць? :)
January 14th, 2006 at 6:51 pm
Mirritil: З аднаго боку, маеш сваю ўласную старонку з уласнымі закладкамі. Напрыклад: http://del.icio.us/br23net
З другога боку, маеш магчымасьць праглядзець закладкі іншых на любыя ключавыя словы:
http://del.icio.us/tag/belarus
http://del.icio.us/tag/minsk
http://del.icio.us/tag/languages
Па дэфолту паказваецца самае сьвежае. Можна таксама сартаваць па папулярнасьці (тыя, якія дадалі больш за ўсё чалавек)
http://del.icio.us/popular/languages
На франтпэйджы можна ўбачыць самыя папулярныя ў апошнія дні + самыя папулярныя тэгі.
January 19th, 2006 at 7:54 pm
дзякуй за інфу. перачытаў запіс, убачыў нататку пра тэгі для фотак.
вельмі даўно думаю, што трэба пратажыць усе фоткі. але якая сафціна гэта сумее? пакуль проста раскідваю па каталёгах.. але ж гэта слаба :(. і пошука няма ніякага..
January 20th, 2006 at 12:27 pm
2 Mirritil:
тэгі для фотак робіць Picasa ад Гугла
January 29th, 2006 at 3:31 am
Mirritil: Я карыстаюся для гэтага Adobe Photoshop Album. Вельмі зручна. Толькі ніяк не хапае часу, каб канчаткова ўсе фоткі пратэжыць (каля 12 тысяч).
January 8th, 2008 at 10:05 pm
no fax payday advance loan
Applying for advance loan payday software? ?cash ez money payday loan
January 30th, 2008 at 11:30 am
payday loan cash advance loan
Before inheritance cash advance advance cash day pay
February 15th, 2008 at 5:27 pm
tlcharger gratuitement des jeux de poker
That’’s la rgle du jeu de poker casino’ online
June 23rd, 2008 at 3:40 pm
Nine plus nine all fine.
http://nasrullahmardani.com
June 26th, 2008 at 6:50 am
Just chill on and enhance your libido for sure success.
http://www.libido-enhancers.com
June 26th, 2008 at 11:38 am
Chill to mill and fill the drill of success with vigrx plus –
http://www.vigrx-plus.net