Залінкованы.ком

Яшчэ адзін сучасны вэб-сэрвіс, які, здаецца, у нашых краёх зусім невядомы гэта бізнэсовы сайт LinkedIn (залінкованы). Спачатку я думаў, што гэта чарговы сайт з шэрагу закрытых сацыяльных сетак (social networks) накшталт Friendster’у ці Orkut’у. Але калі я ўбачыў, што на LinkedIn зарэгістраваныя ці ня ўсе партнэры і высокапастаўленыя мэнэджэры з майго папярэдняга месца працы (якія зарабляюць сотні тысячаў даляраў на год), і прачытаўшы пра ўсе функцыянальныя магчымасьці сайту, я зразумеў, што гэта ня цацка для бразыльскіх тынэйджэраў, а сур’ёзны бізнэс-інструмэнт для капіталістаў і іншых буржуяў. Потым жонка ‘шчэ сказала, што з дапамогай гэтага сайту знайшлі працу некалькі ейных сяброў у Амэрыцы.

Сайт працуе толькі па запрашэньнях: кожны новы карыстальнік павінен атрымаць запросіны ад зарэгістраванага юзэра. Калі вы хочаце пашукаць працу праз гэты сэрвіс ці проста пазнаёміцца з рэсурсам, напішэце мне на br23net@джымэйл.ком, і я вышлю вам запрашэньне. Дарэчы, зь Беларусі народу амаль зусім няма — дзясятак чалавек зь менскай фірмы ePAM і яшчэ пару тузінаў беларусаў зь іншых месцаў… і ўсё.

ЗЫ. На ўікендзе паглядзеў белагаляндзкі фільм пад назвай 23 пра хакераў, якія працавалі на савецкі КГБ. Вырашыў палядзець менавіта з-за назвы (”маёй” лічбы), нават ня ведаючы пра што фільм, і быў вельмі нечакана ўражаны (калі не сказаць, шакаваны).

10 Responses to “Залінкованы.ком”

  1. adelka Says:

    а мая лічба 21. ты за мяне толькі на 2 пункты старэйшы :-)

  2. егор куновский Says:

    LinkedIn - как раз один из самых “серьёзных” ресурсов, но больше на Америку ориентирован.
    Ещё серьёзный, но на европейский народ ориентрованный - OpenBC.
    Только туда лучше не самому регаться, а по чьем-уто приглашению приходить - дадут месяц “платных возможностей”.
    Вот приглашение, если надо, конечно: http://www.openbc.com/go/invuid/Egor_Kunovsky

    Ну и ещё Tribe.net для поиска серьёзных людей иногда пригоден.

  3. Administrator Says:

    Adelka: І з чаго гэта раптам 21 стала “тваёй” лічбай? :)

  4. Administrator Says:

    егор куновский: прывітаньне! :)

    Я менавіта пра тое самае і кажу, што сур’ёзны. Я некалькі дзён таму напісаў два дзясяткі запрашэньняў сваім сябрам, дык двое зь іх адказалі ў стылі “навошта нам гэты Оркут” і “чаго ты шлеш мне ўсякі спам”. Дык вось я вырашыў напісаць пару словаў пра LinkedIn.

    На OpenBC я зарэгістраваўся пару тыдняў таму, але пакуль не было часу глыбей разабрацца. А чаму ты лічыш, што для пошуку праектаў і працы OpenBC больш прыдатны для эўрапейцаў?

  5. Syarzhuk Says:

    Дык у шматтысячадаляравых мэнаджараў уся каштоўнасьць ня ў тым, што яны робіць, а ў тым, каго яны ведаюць :) А нам, простым праграмістым, і так няблага…

  6. Di-rector Says:

    Я помню время, когда в LinkedIn вообще не было Belarus.
    Я честно писал письмо, что это безобразие.

    Так что все хорошо!

  7. Administrator Says:

    Di-rector: дарэчы, я калісьці зарэгістраваў гэты блог на http://www.blogexplosion.com/ дык там у сьпісе краінаў таксама не было слова Belarus, але нядаўна яе дадалі, і нават сьцяжок паставілі (чырвона-зялёны):

    http://www.blogexplosion.com/directory/index_country.php?CountryID=22 :)

  8. Mirritil Says:

    цікава, вядома, што linkedin - вельмі пэрспэктыўная рэч. але ж няма там амаль нікога з маіх знаёмых, акрамя тых, каго я сам паклікаў :( зарэгаўся з колькі месяцаў таму, а сетка мая зараз меней за 20 чалавек…

  9. Administrator Says:

    Mirritil: Я так разумею, гэты ты мне сёньня invite прыслаў? ;)

  10. ZmiLa Says:

    2 Admin: 23 - гэта лік, а не лічба, ага? :)

    2 Adelka: 21 - гэта (і) мой лік

Leave a Reply